Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Давыд Гарадоцкі раён

У г. Пінску ля музея Беларускага Палесся ўстаноўлены на пастамент трактар ХТЗ-15/30, які мае адметную гісторыю. Выраблены на Харкаўскім трактарным заводзе ў 1930-я гг. пад № 1126. Прызначаўся для работы на ворыве з двух- і трохкорпусным плугам, з навяснымі сельскагаспадарчымі прыладамі, прываду стацыянарных машын.

Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР 4 снежня 1939 г. былі ўтвораны Баранавіцкая, Брэсцкая, Пінская і інш. вобласці. Паводле Указа Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 15 студзеня 1940 г. утвораны Давыд-Гарадоцкі раён з цэнтрам у г. Давыд-Гарадок у складзе Пінскай вобласці.

Давыд-Гарадоцкі раён Пінскай вобласці (цяпер у складзе Столінскага раёна Брэсцкай вобласці), які быў створаны ў студзені 1940 г., па шэрагу прычын да Вялікай Айчыннай вайны сваю газету не паспеў пачаць выдаваць. Пасля вызвалення Давыд-Гарадоцкага раёна ў ліпені 1944 г. была адноўлена дзейнасць органаў савецкай улады, партыйных арганізацый. У верасні было прынята рашэнне аб стварэнні рэдакцыі газеты «Чырвоны сцяг» — органа раённага камітэта КП(б)Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных.