Спадчына: Данелія Пётр Аляксеевіч
Пятніца, 31 Студзень 2020 09:47
23 студзеня 2020 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Пятра Аляксеевіча Данеліі (1920–2012), мастака-жывапісца, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь
Пётр Аляксеевіч Данелія нарадзіўся 23 студзеня 1920 г. у г. Махачкале (Дагестан). Дзяцінства прайшло на радзіме маці ў Валгаградскай вобласці. Школьнікам наведваў студыю выяўленчага мастацтва. Затым вучыўся ў Маскоўскім мастацкім вучылішчы памяці 1905 года (1938–1939). У 1939 г. быў прызваны ў Чырвоную армію, удзельнічаў у Савецка-фінляндскай вайне (1939–1940).