Спадчына: Данілюк Тамара Паўлаўна
Серада, 14 Студзень 2015 13:17
4 студзеня 2015 г. – 75 гадоў з дня адкрыцця Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага, цэнтра бібліятэчнай справы Брэсцкай вобласці (зараз УК “Абласная бібліятэка імя М. Горкага”; 1940)
Брэсцкая абласная бібліятэка была адкрыта на падставе рашэння Брэсцкага аблвыканкама 4 студзеня 1940 года. Яе першым дырэктарам быў Барыс Маркавіч Сінягоў (1914–1941), які разам з дванаццацю штатнымі супрацоўнікамі правёў вялікую работу па адборы літаратуры з кніжных фондаў бібліятэк горада і камплектаванні ядра фонду рускамоўнымі кнігамі, атрыманымі з Гомельскай вобласці, Расіі і іншых рэспублік СССР. На пачатак 1941 года кніжны фонд установы складаў 35 тысяч экземпляраў.