Спадчына: Дубянецкі Міхаіл Фёдаравіч
Серада, 08 Жнівень 2012 10:37
4 сакавіка 2012 г. – 85 гадоў з дня нараджэння М. Ф. Дубянецкага (1927–1990), перакладчыка, публіцыста, журналіста, грамадскага дзеяча
Міхаіл Фёдаравіч Дубянецкі нарадзіўся 4 сакавiка 1927 г. у вёсцы Востраў Пінскага павета Палескага ваяводства, цяпер Пінскага раёна Брэсцкай вобласці, у шматдзетнай сялянскай сям’і, у якой панавала атмасфера чалавекалюбства і дабрыні, выхоўваліся працавітасць, любоў да роднай зямлі, да пазнання новага, нязведанага.