Спадчына: Зімак Захар Ашэравіч
Серада, 27 Май 2020 10:29
23 лютага 2020 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Захара Ашэравіча Зімака (1920–2013), педагога, кандыдата філасофскіх навук
Захар Ашэравіч Зімак нарадзіўся 23 лютага 1920 г. у прадмесці Варшавы ў вялікай і беднай яўрэйскай сям’і. З дзяцінства праявіў здольнасці да вучобы, атрымаў падтрымку ад польскіх структур для бясплатнага навучання. Да лета 1939 г. скончыў 4 класы гімназіі і першы курс ліцэя прыродазнаўчых навук. Вучыўся старанна, засвоіў французскую, англійскую і нямецкую мовы, латынь і эсперанта.