Спадчына: Кабата Збігнеў
Чацвер, 15 Люты 2024 08:38
17 сакавіка 2024 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Збігнева Кабаты (1924–2014), удзельніка Другой сусветнай вайны, вучонага-іхтыёлага
Збігнеў Кабата нарадзіўся 17 сакавіка 1924 г. у в. Яромічы Кобрынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і польскага афіцэра. Вучыўся ў дзяржаўнай гімназіі імя М. Радзевіч у Кобрыне, якую закончыў у 1937 г.