Спадчына: Кавальчык Сяргей Міхайлавіч
Панядзелак, 14 Кастрычнік 2019 10:58
25 верасня 2019 г. — 50 гадоў з дня нараджэння Сяргея Міхайлавіча Кавальчыка (1969), рэжысёра, педагога, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі (2017)
СяргейМіхайлавіч Кавальчык нарадзіўся 25 верасня 1969 г. у г. Баранавічы Брэсцкай вобласці. Яго бацька — тэатральны рэжысёр Міхаіл Станіслававіч Кавальчык; маці — Эмілія Міхайлаўна (у дзвявоцтве Марозава), актрыса. Але хлопчык не думаў пра тэатр, чытаў шмат навуковай фантастыкі, марыў аб космасе. Скончыў дзіцячую музычную школу, грае на акардэоне, фартэпіяна, гітары. Юнаком трапіў у тэатральную студыю, там паступова зразумеў, што хоча ведаць пра тэатр усё, ды займацца не акцёрскай справай, а рэжысурай.