Спадчына: Католікі
Серада, 21 Кастрычнік 2020 10:29
28 кастрычніка 2020 г. — 95 гадоў з часу з аснавання Пінскай рымска-каталіцкай епархіі (Пінскай дыяцэзіі, Пінскага біскупства; 1925), адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі Рымска-каталіцкай Царквы ў Беларусі (Брэсцкая і Гомельская вобл.)
Распаўсюджванне каталіцкай веры ў Беларусі больш актыўна вялося з канца ХIV ст. У сярэдзіне ХVII ст. на тэрыторыі паміж Пінскам і Янавам Палескім (Іванава) прапаведаваў член ордэна езуітаў Андрэй Баболя, які загінуў у час вайны з Расіяй ад рук казакоў 16 мая 1657 г. Святы Андрэй Баболя, які кананізіраваны ў 1938 г., з’яўляецца Апекуном Пінскай дыяцэзіі.