Спадчына: Качаткова Ганна Васілеўна
Аўторак, 27 Студзень 2026 15:59
8 верасня 2026 г. — 115 гадоў з дня нараджэння Ганны Васільеўны Качатковай (1911–1993), актрысы, заслужанай артысткі БССР (1949)
Ганна Васільеўна Качаткова (Нікіціна) нарадзілася 26 жніўня 1911 г. у в. Канаёўка Нікалаеўскага павета Самарскай губерні (цяпер Іванцееўскага раёна Саратаўскай вобласці). Скончыла Саратаўскае тэатральнае вучылішча імя I. А. Слонава (1935), дзе вучылася ў беларускага акцёра, рэжысёра Ф. П. Ждановіча.