Спадчына: Клышка Міхась Канстанцінавіч
Чацвер, 10 Верасень 2015 10:40
8 ліпеня 2015 г. – 90 гадоў з дня нараджэння Міхася Канстанцінавіча Клышкі (1925–1984), беларускага мовазнаўцы, лексікаграфа
Міхась Канстанцінавіч Клышка нарадзіўся 8 ліпеня 1925 года ў вёсцы Данейкі (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Ад маці, Алесі Сцяпанаўны, вядомай у наваколлі песенніцы, зроблены многія фальклорныя запісы. Міхась Клышка належыць да таго пакалення, якое ці не ўсё палегла ў час Другой сусветнай вайны. Яго малодшы брат Анатоль Канстанцінавіч Клышка (1935) стаў вядомым беларускім крытыкам, празаікам, перакладчыкам, педагогам.