Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Клімук Пётр Ільіч

На радзіме першага беларускага касманаўта Пятра Ільіча Клімука,двойчы Героя Савецкага Саюза (1973, 1975), у вёсцы Тамашоўка Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці працуе музей касманаўтыкі. Работа па яго стварэнні была пачата ў 1976 годзе ў сярэдняй школе, якую ў 1959 годзе скончыў будучы лётчык-касманаўт. Настаўнікі і вучні атрымалі падтрымку райкама і абкама КПБ, збіралі звесткі аб гісторыі вёскі, завялі перапіску з Пятром Ільічом, пасябравалі з маці касманаўта, Марфай Паўлаўнай, пабывалі ў Зорным гарадку (Маскоўская вобласць), павільёне «Космас» ВДНГ СССР.

Пётр Ільіч Клімук нарадзіўся 10 ліпеня 1942 года ў вёсцы Камароўка Дамачаўскага (цяпер Брэсцкага) раёна Брэсцкай вобласці. Яго бацька, Ілля Фёдаравіч Клімук, ваяваў у партызанах і ў Чырвонай арміі, загінуў у 1944 годзе пры вызваленні г. Радама (Польшча). Маці, Марфа Паўлаўна Клімук (1912–1993), калгасніца. Пётр Клімук дзіцячыя і школьныя гады правёў у роднай вёсцы, у 1959 годзе скончыў сярэднюю школу.