Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Кобрынскае ПМС

УП «Кобрынскае прадпрыемства меліярацыйных систэм» (УП «Кобрынскае ПМС») — адно з найбуйнейшых меліярацыйных прадпрыемстваў Брэстчыны з багатай гісторыяй.

Гісторыя меліярацыі Кобрыншчыны пачалася з першага меліярацыйнага канала, які з'явіўся ў той час, калі тутэйшымі землямі валодала каралева польская і вялікая княгіня літоўская Бона Сфорца. З 1550 г. яна задумала маштабную аграрную рэформу, падчас якой былі зроблены першыя спробы меліярацыі. Канал носіць імя каралевы Боны з сярэднявечча і служыць людзям да нашых дзён. Упадаючы ў межах Кобрына ў Мухавец, з'яўляецца самым старажытным меліярацыйным аб'ектам Беларусі. Аб гэтым сведчыць памятны знак першаму меліярацыйнаму каналу, які ў 2001 г. усталяваны ў Кобрыне. У спісе найстарэйшых гідратэхнічных збудаванняў ёсць яшчэ некалькі каналаў (Кобрынскі, Каралеўскі, Арэхаўскі і г. д.), якія знаходзяцца на тэрыторыі раёна і сёння выконваюць функцыі водапрыёмнікаў меліярацыйных сістэм.