Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Крывашэін Сямён Майсеевіч

Фашысцкая Германія напала на Польшчу 1 верасня 1939 г. 6 верасня штаб камандуючага войскамі Эдварда Рыдз-Сміглы, а таксама частка польскага ўрада пакінулі Варшаву і перанеслі галоўную стаўку ў Брэст-над-Бугам (Брэст). Нямецкая разведка даведалася аб гэтым і на стаўку былi ўчынены налёты авіяцыі, пасля чаго стаўка выехала ва Уладзімір-Валынскі. На Брэст рухаўся ХIХ механізаваны корпус генерала Г. Гудэрыяна, у які ўваходзілі 3-я, 8-я і 10-я бранятанкавыя дывізіі, 20-я мотастралковая пяхотная дывізія.

Сямён Майсеевіч Крывашэін нарадзіўся 28 лістапада 1899 г. у Варонежы. Скончыў сем класаў гімназіі. З ліпеня 1918 г. служыў у Чырвонай арміі, удзельнічаў у Грамадзянскай вайне: у баявых дзеяннях супраць А. Дзянікіна i П. Урангеля, у Савецка-польскай вайне (1920).

Скончыў курсы ўдасканалення каманднага саставу (1926), Ваенную акадэмію імя М. Фрунзэ (1931), назначаны начальнікам штаба механізаванага палка. З мая 1934 г. — камандзір 6-га маханізаванага палка 6-й казачай дывізіі Беларускай ваеннай акругі. У 1935–1936 гг. знаходзіўся ў службовых камандзіроўках у Чэхаславакіі і Францыі.