Спадчына: Кульша Павел Аляксандравіч
Панядзелак, 17 Сакавік 2025 10:12
25 верасня 2024 г. — 50 гадоў з дня нараджэння Паўла Аляксандравіча Кульшы (1974), мастака, педагога
Павел Аляксандравіч Кульша нарадзіўся 25 верасня 1974 г. у г. Слуцку Мінскай вобласці. Яго маці, Зінаіда Іванаўна Кульша, працавала навуковым супрацоўнікам, загадвала навукова-асветніцкім аддзелам у Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі. Павел закончыў Брэсцкую дзіцячую мастацкую школу (1992), педагагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна па спецыяльнасці «Педагогіка і методыка пачатковага навучання з дадатковай спецыяльнасцю выяўленчае мастацтва» (1997).