Спадчына: Кінааператары
Пятніца, 31 Студзень 2020 09:36
2 лютага 2020 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Аляксандравіча Пранько (1935), кінааператара, тэлеаператара, лаўрэата Дзяржаўнай преміі БССР (1966)
Уладзімір Аляксандравіч Пранько нарадзіўся 2 лютага 1935 г. у вёсцы Дамашы Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1938 г. бацька з усёй сям’ёй эмігрыраваў у Парагвай (Паўднёвая Амерыка) у пошуках лепшай долі. Аляксандр Нікадзімавіч і Праскоўя Ігнацьеўна Пранько з трыма дзяцьмі доўга блукалі на чужыне, пакуль нарэшце не аселі ў Аргенціне. У Буэнас-Айрэсе знайшліся землякі, якія далі прытулак і дапамаглі пачаць новае жыццё.
Чацвер, 04 Чэрвень 2015 17:21
2 лютага 2015 г. – 80 гадоў з дня нараджэння (1935) Уладзіміра Аляксандравіча Пранько, кінааператара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі
Уладзімір Аляксандравіч Пранько нарадзіўся 2 лютага 1935 года ў вёсцы Дамашы (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці).