Спадчына: Левін Леанід Ціханавіч
Аўторак, 20 Люты 2024 09:29
23 сакавіка 2024 г. — 155 гадоў з дня нараджэння Леаніда Ціханавіча Левіна (1869–1944), савецкага отарыналарынголага, прафесара, заслужанага дзеяча навукі РСФСР
Леанід Ціханавіч (Леон Танхелевіч) Левін нарадзіўся 23 сакавіка 1869 г. у г. Высока-Літоўску Гродзенскай губерніі (цяпер г. Высокае Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці). Гадаваўся ў небагатай сям’і настаўніка старажытнаяўрэйскай мовы (па іншых дадзеных – адваката). Сярэднюю адукацыю Леанід Левін атрымаў у Брэст-Літоўскай прагімназіі (чатыры класы) і Прылуцкай гімназіі, якую скончыў у 1889 г. з залатым медалём. У тым жа годзе паступіў на медыцынскі факультэт Кіеўскага імператарскага ўніверсітэта Святога Уладзіміра, які скончыў у 1894 г.