Спадчына: Макарчук Яўген Мікалаевіч
Панядзелак, 07 Ліпень 2025 12:15
5 снежня 2025 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Яўгена Мікалаевіча Макарчука (1930–1987), фотажурналіста
Яўген Мікалаевіч Макарчук нарадзіўся 5 снежня 1930 г. у в. Ванялевічы Капыльскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Пасля Вялікай Айчыннай вайны паступіў у Брэсцкі тэхнікум чыгуначнага транспарту на аддзяленне сігналізацыі і сувязі, які закончыў паспяхова і яго пакінулі працаваць лабарантам. Тады ён захапіўся фотасправай, шмат здымаў навучэнцаў тэхнікума, рабіў фотаальбомы і вёў фотагурток.