Спадчына: Маларыцкі дзіцячы сад № 2
Чацвер, 13 Люты 2025 15:19
10 лістапада 2025 г. — 50 гадоў з дня адкрыцця УА «Маларыцкі дзяржаўны дзіцячы сад № 2» (1975)
Рашэннем выканаўчага камітэта Маларыцкага раённага Савета дэпутатаў працоўных № 52 ад 9 жніўня 1971 г. у г. Маларыце адведзены зямельны ўчастак для будаўніцтва дзіцячага сада-ясляў па вул. Калініна, 6 плошчай 1 га. 3 снежня 1972 г. Брэсцкім аблвыканкамам быў зацверджаны тыпавы праект будынка дзіцячага сада-ясляў на 140 месцаў у г. Маларыце.