Спадчына: Малінчык Яніна Уладзіміраўна
Чацвер, 10 Красавік 2025 11:06
13 лютага 2025 г. — 40 гадоў з дня нараджэння Яніны Уладзіміраўны Малінчык (1985), актрысы тэатра і кіно
Яніна Уладзіміраўна Малінчык нарадзілася 13 лютага 1985 г. у Томскім раёне Томскай вобласці ў сям’і беларусаў. Бацька быў ваенным, сям’я часта пераязджала. Калі Яніне было дзесяць, пераехалі ў г. Вышні Валачок Цвярской вобласці, дзе прайшлі школьныя гады Яніны, вучылася ў дзіцячай музычнай школе, марыла стаць спявачкай.