13 жніўня 2020 г. — 25 гадоў з дня адкрыцця УК «Мотальскі музей народнай творчасці» (Іванаўскі р-н; 1995)
Мотальскі музей народнай творчасці заснаваны ў 1983 г. па ініцыятыве Міністэрства культуры БССР і калгаса «40 год Кастрычніка» на падставе «Плана правядзення мерапрыемстваў па арганізацыі музея-заказніка народнай і самадзейнай творчасці Мотальскага рэгіёна», распрацаванага сумесна творчай групай раённага аддзела культуры, рэспубліканскага навукова-метадычнага цэнтра, праўленнем калгаса «40 год Кастрычніка».
12 сакавіка 2019 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Вольгі Рыгораўны Мацукевіч (1949), бібліятэкара, краязнаўца, першага дырэктара Мотальскага музея народнай творчасці (1988–2012)
Вольга Рыгораўна Мацукевіч (Рацык) нарадзілася 13 сакавіка 1949 г. у вёсцы Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Яе бацька, Рыгор Антонавіч Рацык, франтавік, удзельнічаў у абароне Ленінграда, Сталінградскай бітве, дайшоў да Берліна, узнагароджаны медалямі, пасля вайны ўзначальваў рыбалавецкую арцель, у 1949 г. стаяў ля вытокаў стварэння калгаса. Маці, Марыя Мацвееўна Рацык, у 1942 г. з сям’ёй была вывезена ў Германію на прымусовыя працы, вярнулася дадому пасля вызвалення, працавала ў калгасе.