Спадчына: Музычныя дзеячы
Панядзелак, 24 Кастрычнік 2022 09:10
15 кастрычніка 2022 г. — 125 гадоў з дня нараджэння Мікалая Мікалаевіча Пігулеўскага (1897–1967), опернага спевака, музычнага дзеяча, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
Мікалай Мікалаевіч Пігулеўскі нарадзіўся 15 кастрычніка 1897 г. у вёсцы Вялікае Падлессе Ляхавіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). У 1919 г. быў членам Ляхавіцкага валаснога рэўкома.
У 1925 г. Мікалай Пігулеўскі скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, у 1928 г. — Беларускі музычны тэхнікум, у 1933 г. — Беларускую студыю оперы і балета. З 1920 па 1924 гг. — артыст Беларускага дзяржаўнага тэатра, у 1933–1935 гг. працуе салістам Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР.