Спадчына: Міхайлюк Валерый Аляксандравіч
Серада, 23 Верасень 2020 09:56
16 кастрычніка 2020 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Валерыя Аляксандравіча Міхайлюка (1950–2018), мастака дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
Валерый Аляксандравіч Міхайлюк нарадзіўся 16 кастрычніка 1950 г. у г. Брэсце. Яго бацька, Аляксандр Іванавіч Міхайлюк (1926–1998), ураджэнец Саратаўскай вобласці, з 1944 г. ваяваў у складзе 1050-га стралковага палка 301-й дывізіі 5-й арміі, вызваляў Польшчу. У Берліне бранебойшчык Аляксандр Міхайлюк удзельнічаў у штурме будынка гестапа, быў паранены; узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, медалямі. Служыў у арміі да пачатку 1950-х гг., пасля адстаўкі працаваў мастаком-афарміцелем у Пералюбскім аддзеле культуры Саратаўскай вобласці, узначальваў Пералюбскі раённы дом культуры.