29 красавіка 2022 г. – 70 гадоў з дня нараджэння Наталіі Емяльянаўны Ільніцкай (1952), прадпрымальніка, грамадскага дзеяча
Наталія Емяльянаўна Ільніцкая нарадзілася 29 красавіка 1952 г. у сяле Камарнікі Туркоўскага раёна Львоўскай вобласці (Украіна) у сялянскай сям’і. Бацька ў Вялікую Айчынную вайну быў партызанам, пасля цяжкага ранення застаўся інвалідам. На працягу ўсяго жыцця расказваў пра зверствы фашыстаў.
14 красавіка 2020 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Івана Паўлавіча Панасюка (1960), грамадскага дзеяча, кандыдата філасофскіх навук, прадпрымальніка, мецэната
Іван Паўлавіч Панасюк нарадзіўся 14 красавіка 1960 г. у вёсцы Лелікава Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і каваля і даяркі. Пасля васьмі класаў паступіў у Мінскае сувораўскае вучылішча, выбраўшы ваенную прафесію. Вучылішча закончыў амаль на выдатна. Здольны малады чалавек змог бы паступіць у любую вышэйшую навучальную ўстанову Савецкага Саюза, але яго вабілі сібірскія абшары, нязведаная зямля, і ён выбраў Новасібірскае вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча, якое ў 1981 г. закончыў з адзнакай.
2019 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Сцяпана Мікалаевіча Шыкалая (1939), гаспадарчага дзеяча, заснавальніка вытворчага кааператыва «Моталь» (Іванаўскі р-н; 1990)
Сцяпан Мікалаевіч Шыкалай нарадзіўся ў 1939 г. у вёсцы Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Яго бацька, Мікалай Фёдаравіч Шыкалай, загінуў на фронце, калі Вялікая Айчынная вайна ўжо набліжалася да канца — 27 сакавіка 1945 г. у Польшчы. Чатырнаццацігадовым хлопчыкам Сцяпан Шыкалай пачаў сваю працоўную дзейнасць — падсобным рабочым у каўбасным цэху райспажыўсаюза.
8 кастрычніка 2019 г. — 55 гадоў з дня нараджэння Мікалая Сцяпанавіча Шыкалая (1964), старшыні вытворчага кааператыва «Моталь» (з 2006 г.), дэпутата абласнога Савета дэпутатаў Брэсцкай вобласці
Мікалай Сцяпанавіч Шыкалай нарадзіўся 8 кастрычніка 1964 г. у вёсцы Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1987 г. скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі па спецыяльнасці інжынер-электрамеханік. З 1987 г. працаваў старшым энергетыкам Іванаўскага міжкалгаснага лясгаса. З 1988 па 1991 гг. — вадзіцель вытворчага кааператыва «Моталь», з 1993 па 2006 гг. — галоўны інжынер ВК «Моталь».