Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Піняны

Мірон Емяльянавіч Крыштафовіч нарадзіўся 18 жніўня 1899 года ў сялянскай сям’і ў вёсцы Піняны Пружанскага павета (цяпер Пружанскі раён Брэсцкай вобласці). З чатырнаццаці гадоў Мірон пачаў свой працоўны шлях, батрачыў.

У 1923 годзе Мірон Крыштафовіч уступіў у КПЗБ і становіцца сакратаром Хараўскога падпольнага падрайкома. У 1925–1929 гадах за рэвалюцыйную дзейнасць Мірон Крыштафовіч быў зняволены ў турму. Пасля выхаду з турмы знаходзіўся на падпольнай рабоце. У сакавіку 1932 года быў накіраваны на вучобу ў Маскву. У лютым 1935 года Мірон Емельянавіч скончыў Камуністычны ўніверсітэт нацыянальных меншасцей Захаду, вярнуўся ў Заходнюю Беларусь на нелегальную партыйную работу. Мірон Емяльянавіч займае розныя пасады: сакратар Гродзенскага, Навагрудскага, Беластоцкага, Слонімскага, Брэсцкага акруговых камітэтаў КПЗБ, інструктар ЦК КПЗБ.