Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Свёнтак Казімір

Распаўсюджванне каталіцкай веры ў Беларусі больш актыўна вялося з канца ХIV ст. У сярэдзіне ХVII ст. на тэрыторыі паміж Пінскам і Янавам Палескім (Іванава) прапаведаваў член ордэна езуітаў Андрэй Баболя, які загінуў у час вайны з Расіяй ад рук казакоў 16 мая 1657 г. Святы Андрэй Баболя, які кананізіраваны ў 1938 г., з’яўляецца Апекуном Пінскай дыяцэзіі.

Казiмiр Янавіч Свёнтак нарадзiўся 21 кастрычніка 1914 года ў горадзе Валга Ліфляндскай губерні (цяпер Эстонiя) у польскай шляхецкай сям’і, 2 лістапада быў ахрышчаны ў Рызе. Бацька яго, Ян Свёнтак, быў мабілізаваны ў рускую армію, потым служыў у польскай арміі, загiнуў у 1919 годзе ў баi за Вiльню. У 1919–1922 гадах разам з маці і братам знаходзіўся ў дэпартацыі ў Сібіры. У 1922 годзе вярнуліся ў Польшчу, пасяліліся ў Баранавічах (горад тады належаў Польшчы). З ранняга дзяцінства Казімір спазнаў усе цяжкасці жыцця.