Спадчына: Субат Уладзімір Паўлавіч
Панядзелак, 20 Студзень 2025 09:44
7 снежня 2025 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Паўлавіча Субата (1950), журналіста
Уладзімір Паўлавіч Субат нарадзіўся 7 снежня 1950 г. у г. Століне Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці. Бацька, Павел Савіч, быў калгаснікам. Валодзя рос працавітым хлопчыкам, дапамагаў бацькам — капаў бульбу, агароды прыбіраў. У школе быў сакратаром камсамольскай арганізацыі.