Спадчына: Сусветны фестываль моладзі
Пятніца, 25 Жнівень 2017 15:42
2017 г. — 60 гадоў з часу правядзення VІ Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў у Маскве (1957), у якім прыняла ўдзел дэлегацыя Брэсцкай вобласці
У Маскве, сталіцы СССР, з 28 ліпеня па 11 жніўня 1957 года прайшоў VІ Сусветны фестываль моладзі і студэнтаў. Прынялі ўдзел 34 тысячы чалавек з 131 краіны свету, што было рэкордам масавасці. Моладзь свету выступала за свае правы, за незалежнасць народаў і інтэрнацыяналізм. Актыўны ўдзел у фестывалі прынялі камуністычныя і сацыялістычныя арганізацыі, прадстаўнікі шырокага кола маладзёжных арганізацый, якія выступалі супраць фашызму і ваенных дыктатур. Сімвалам фестывалю стаў Голуб міру, які прыдумаў Пабла Пікаса.