4 лістапада 2018 г. — 40 гадоў з дня адкрыцця народнага музея касманаўтыкі Тамашоўскай сярэдняй школы (Брэсцкі р-н; 1978)
На радзіме першага беларускага касманаўта Пятра Ільіча Клімука,двойчы Героя Савецкага Саюза (1973, 1975), у вёсцы Тамашоўка Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці працуе музей касманаўтыкі. Работа па яго стварэнні была пачата ў 1976 годзе ў сярэдняй школе, якую ў 1959 годзе скончыў будучы лётчык-касманаўт. Настаўнікі і вучні атрымалі падтрымку райкама і абкама КПБ, збіралі звесткі аб гісторыі вёскі, завялі перапіску з Пятром Ільічом, пасябравалі з маці касманаўта, Марфай Паўлаўнай, пабывалі ў Зорным гарадку (Маскоўская вобласць), павільёне «Космас» ВДНГ СССР.
3 лістапада 2017 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Пятра Пятровіча Пракаповіча (1942), дзяржаўнага дзеяча, Героя Беларусі (2006)
Пётр Пятровіч Пракаповіч нарадзіўся 3 лістапада 1942 года ў вёсцы Роўна (па іншых звестках у в. Казлы) Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Яго бацькі ў час Вялікай Айчыннай вайны былі вывезены на прымусовую працу ў Германію, там i пазнаёміліся. Калі маці зацяжарыла, яе вярнулі ў Беларусь, дзе яна і нарадзіла першынца. Да трынаццаці гадоў Пётр жыў у в. Казлы, затым сям’я, у якой ужо было пяцёра дзяцей, пераехала на радзіму маці ў вёску Тамашоўка Брэсцкага раёна. Вучыўся ў Камароўскай сярэдняй школе, быў лепшым вучнем у класе. Сядзеў за адной партай з Пятром Клімуком, будучым першым беларускім касманаўтам.
10 ліпеня 2017 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Пятра Ільіча Клімука (1942), лётчыка-касманаўта, двойчы Героя Савецкага Саюза (1973, 1975), вучонага ў галіне тэхнічных навук
Пётр Ільіч Клімук нарадзіўся 10 ліпеня 1942 года ў вёсцы Камароўка Дамачаўскага (цяпер Брэсцкага) раёна Брэсцкай вобласці. Яго бацька, Ілля Фёдаравіч Клімук, ваяваў у партызанах і ў Чырвонай арміі, загінуў у 1944 годзе пры вызваленні г. Радама (Польшча). Маці, Марфа Паўлаўна Клімук (1912–1993), калгасніца. Пётр Клімук дзіцячыя і школьныя гады правёў у роднай вёсцы, у 1959 годзе скончыў сярэднюю школу.
26 снежня 2012 г. – 75 гадоў з дня нараджэння У. В. Гніламёдава (1937), пісьменніка, крытыка, літаратуразнаўца
Доктар філалагічных навук, аўтар літаратуразнаўчых кніг, зборнікаў манаграфій, Уладзімір Васільевіч Гніламёдаў шмат гадоў прысвяціў вывучэнню беларускай літаратуры.