Спадчына: Тышкавічы
Серада, 18 Снежань 2019 14:19
2019 г. — 70 гадоў з дня адкрыцця сельскай бібліятэкі аг. Тышкавічы (Іванаўскі р-н; 1949)
Сельская бібліятэка аг. Тышкавічы Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці вядзе свой летапіс з 1949 г., калі ў вёсцы з’явілася хата-чытальня. Першым загадчыкам хаты-чытальні быў Мікалай Васільевіч Кандэрэшка, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1950 г. быў створаны кніжны фонд, тады ўжо было 100 пастаянных чытачоў. У першыя гады хата-чытальня месцілася ў прыватным доме.