Спадчына: Уласюк Мікалай Мікалаевіч
Панядзелак, 10 Сакавік 2025 10:26
11 лютага 2025 г. — 45 гадоў з нараджэння Мікалая Мікалаевіча Уласюка (1980), кандыдата архітэктуры
Мікалай Мікалаевіч Уласюк нарадзіўся 11 лютага 1980 г. у г. Брэсце. Бацька — Мікалай Мікалаевіч Уласюк (1957–2024), архітэктар-рэстаўратар, гісторык архітэктуры Брэстчыны, працаваў у Брэсцкім філіяле ААТ «Белрэстаўрацыя», распрацоўваў праекты рэстаўрацыі гістарычных будынкаў, даследаваў Трышынскія могілкі г. Брэста. Яго сын Мікалай у дзяцінстве займаўся музыкай, марыў стаць піяністам. Закончыў СШ № 10 г. Брэста, якая мае архітэктурна-мастацкі ўхіл, вырашыў стаць архітэктарам.