Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Федасюк Аляксандра Іванаўна

Аляксандра Іванаўна Федасюк нарадзілася 17 жніўня 1904 г. у в. Андронава Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці) у шматдзетнай сялянскай сям’і. У пачатку Першай сусветнай вайны яе бацька пайшоў на фронт, а неўзабаве маці з чатырма малымі дзецьмі, старэйшай з якіх, Аляксандры, споўнілася дзесяць гадоў, была эвакуіравана ў глыб Расіі, пад Арэнбург.

Аляксандра вучылася ў сярэдняй школе, а па вечарах разам з моладзю збіралася на камсамольскія зборы, на заняткі ўсёнавуча, дзе абмяркоўваліся навінкі літаратуры, агучваліся мары аб будучыні. Калі скончылася вайна, Іван Федасюк адшукаў сваю сям’ю і вырашыў, што час вяртацца на дзедаўскую зямлю.

Аляксандра Іванаўна Федасюк нарадзілася 17 жніўня 1904 года ў беднай сялянскай сям’і ў вёсцы Андронава Кобрынскага павета (цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці).

Аляксандра Федасюк у 1925 годзе ўступіла ў КПЗБ, у хуткім часе стала прафесійнай рэвалюцыянеркай, падпольшчыцай, выконвала адказныя партыйныя даручэнні. Агенты польскай дэфензівы праследавалі актыўнага работніка, тройчы арыштоўвалі і заключалі ў турму (1927, 1930–1931, 1937–1939), разлучалі з маленькай дачкой. З вялікай цяжкасцю таварышам па барацьбе ўдалося пераправіць дзяўчынку праз мяжу, у Мінск, да бацькі Мікалая Маслоўскага, віднага камсамольскага работніка, які таксама працаваў у Заходняй Беларусі.