Спадчына: Ханок Эдуард Сямёнавіч
Пятніца, 13 Сакавік 2020 13:41
18 красавіка 2020 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Эдуарда Сямёнавіча Ханка (1940), кампазітара, народнага артыста Рэспублікі Беларусь (1996)
Эдуард Сямёнавіч Ханок нарадзіўся 18 красавіка 1940 г. у Фёдараўскім раёне Кустанайскай вобласці (Казахстан) у сям’і ваеннаслужачага. У 1946 г. сям’я пераехала ў Беларусь, у г. Брэст. Потым бацька служыў на Калыме, дзе Эдуард навучыўся іграць на акардэоне, выступаў на школьных вечарах. У 1953 г. вярнуліся ў Брэст, тут Эдурад скончыў сярэднюю школу № 7 (1957) і музычную школу.