Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Шакуны

Рыгор Раманавіч Шырма нарадзіўся 21 студзеня 1892 г. у в. Шакуны Пружанскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці) у вялікай сялянскай сям’і. Захапленне роднай песняй пачалося ў раннім дзяцінстве. Першым, хто дапамог Рыгору адчуць прыгажосць харавых спеваў, быў хатні настаўнік Салук. Любоў да песні ўзрасла ў час вучобы ў Пружанскім гарадскім вучылішчы (1905–1910), цягу юнака да народнай паэзіі заўважыў настаўнік літаратуры Манцэвіч, які і параіў Рыгору Раманавічу запісваць песні.

Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла была створана ў г. Беластоку, які на той час уваходзіў у БССР, 1 лістапада 1939 г. Рыгорам Раманавічам Шырмам па даручэнні ўраду Беларускай ССР. Гэта быў першы ў заходніх абласцях Беларусі прафесійны музычны калектыў, які спачатку называўся Беларускім ансамблем песні і танца. Танцавальнай групай кіраваў балетмайстар Іван Маркавіч Хвораст (1902–1983), ураджэнец в. Кацёлкі Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Першы канцэрт ансамбля адбыўся 23 лютага 1940 г. у Доме Чырвонай арміі ў Беластоку. У чэрвені 1941 г. ансамбль з поспехам выступаў у Маскве.