Спадчына: Яжона
Панядзелак, 13 Верасень 2021 14:37
24 снежня 2021 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Расціслава Афанасьевіча Жмойдзяка (1936–2018), беларускага географа, картографа, прафесара, заслужанага работніка народнай адукацыі Беларусі (1992)
Расцiслаў Афанасьевiч Жмойдзяк нарадзіўся 24 снежня 1936 г. у в. Яжона Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Падгорнаўскага сельсавета Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Вучыўся ў Яжонскай пачатковай школе, у Падгорнаўскай сямігадовай школе. У 1950–1954 гг. вучыўся ў Ганцавіцкім педагагічным вучылішчы, якое скончыў на выдатна. Паступіў на геаграфічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна, які скончыў па спецыяльнасці «эканамічная геаграфія».