Спадчына: Якуценя Дзмітрый Васільевіч
Серада, 29 Красавік 2026 11:35
12 сакавіка 2026 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Дзмітрыя Васільевіча Якуцені (1951), мастака
Дзмітрый Васільевіч Якуценя нарадзіўся 12 сакавіка 1951 г. у в. Кавалі Ружанскага (з 1962 г. Пружанскага) раёна Брэсцкай вобласці. Яго адоранасць выявілася вельмі рана. У дзяцінстве Дзмітрый захоплена займаўся маляваннем і музыкай. Але сур’ёзна займацца жывапісам пачаў толькі пасля тэрміновай службы ў Савецкай арміі.