Навіны
Анонс краязнаўчых мерапрыемстваў ЦБС г. Баранавічы на верасень 2015 года
Да 75-гадовага юбілею Міколы Бусько, паэта, мастака, публіцыста, аўтара некалькі паэтычных зборнікаў і дзіцячых кніжак, жыхара г. Баранавічы, у бібліятэках горада будуць аформлены кніжныя выстаўкі:
1 верасня – кніжная выстаўка-персаналія «Мілагучнасць шчырага радка» ў цэнтральнай гарадской дзіцячай бібліятэцы прысвечана 75-годдзю беларускага пісьменніка і мастака з Баранавіч – Міколы Бусько. Галоўны бібліятэкар А. В. Цітова ўключыць у выставачную падборку зборнікі паэзіі і асобныя публікацыі вершаў юбіляра, яго кнігі для дзяцей, артыкулы з літаратурна-мастацкіх часопісаў. Многія з іх будуць пазначаны аўтографамі пісьменніка. Асобны раздзел адлюстроўвае жыццёвы і творчы шлях нашага слыннага земляка.
10 верасня – віртуальная выстаўка-персаналія «Крыніца творчасці», прысвечаная 75-гадоваму юбілею Міколы Бусько, паэта, мастака, публіцыста, аўтара шматлікіх паэтычных зборнікаў і дзіцячых кніжак, які жыве ў г. Баранавічы, зойме сваё месца ў галерэі баранавіцкіх пісьменнікаў у раздзеле «Літаратурнае жыццё» сайта ЦБС г. Баранавічы http://tavlay-library.by.
10 верасня – кніжная выстаўка «Паэт не ставіць кропку» будзе экспанавацца ў чытальнай зале літаратуры па краязнаўству. Бібліятэкар ІІ кат. Н. М. Кіпель прадставіць наведвальнікам тэматычную падборку твораў нашага знакамітага земляка, а таксама публікацыі аб ім.
10 верасня – кніжная выстаўка, прысвечаная юбілею знакамітага земляка, будзе экспанавацца ў чытальнай зале літаратуры па мастацтву ў рамках АРТ-календара. Бібліятэкар ІІ кат. К. А. Акуліч прадставіць прысутным тэматычную падборку твораў нашага знакамітага земляка, а таксама публікацыі аб ім.
11 верасня – кніжная выстаўка «Ён наш зямляк, ён наша слава» будзе экспанавацца ў гарадской бібліятэцы (ф-л № 4). Бібліятэкар ІІ кат. Г. Р. Плаксунова прадставіць тэматычную падборку твораў нашага знакамітага земляка, а таксама публікацыі аб ім.
Галоўны бібліятэкар аддзела метадычнай і аналітычнай работы І. А. Рушніцкая
т. 45 20 74
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён Баранавічы
Краязнаўчыя мерапрыемствы якія прайшлі ў Баранавіцкай ГЦБС у жніўні 2015 года
10 жніўня ў галерэі баранавіцкіх пісьменнікаў у раздзеле «Літаратурнае жыццё» сайта ЦБС г. Баранавічы (tavlay-library.by) заняла сваё месца віртуальная выстаўка-персаналія «Не пакідаючы светлых надзей…», прысвечаная 60-гадоваму юбілею пісьменніка Алеся Жамойціна.
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён Баранавічы
Краязнаўчыя мерапрыемствы якія прайшлі ў Баранавіцкай ГЦБС у ліпені 2015 года
З 1 ліпеня ў чытальнай зале літаратуры па краязнаўству Баранавіцкай ЦГБ імя В. П. Таўлая працавала кніжная выстава «Духоўнае святло і душэўнае цяпло», прысвечаная 75-гадоваму юбілею Ніны Загорскай, пісьменніцы, грамадскага дзеяча у галіне духоўна-асветніцкай дзейнасці, ураджэнкі в. Загор’е Баранавіцкага раёна. Для наведвальнікаў была падрыхтавана падборка матэрыялаў пра жыццё і дзейнасць нашай славутай зямлячкі. Асобным блокам экспанаваліся яе творы.
1 ліпеня на сайце Баранавіцкай ГЦБС заняла сваё месца ў галерэі баранавіцкіх пісьменнікаў віртуальная выстаўка-персаналія «Імгненне – вечнасці радкі», якая таксама прысвечана 75-годдзю Ніны Загорскай, пісьменніцы, грамадскага дзеяча ў галіне духоўна-асветніцкай дзейнасці, ураджэнкі в. Загор’е Баранавіцкага раёна.
З 8 ліпеня ў чытальнай зале цэнтральнай гарадской дзіцячай бібліятэкі г. Баранавічы экспанавалася кніжная выстава «Баранавічы – гісторыя і славутасці», якая прымеркавана да Дня вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Наведвальнікам была прапанавана тэматычная падборка дакументаў пра гады ваеннага ліхалецця, пра людзей, якія набліжалі доўгачаканае вызваленне часта коштам уласных жыццяў, пра вуліцы горада, якія носяць імёны ўдзельнікаў вызвалення Баранавічаў.
15 ліпеня заняла сваё месца ў галерэі баранавіцкіх пісьменнікаў у раздзеле «Літаратурнае жыццё» сайта ЦБС г. Баранавічы віртуальная выстаўка-персаналія «Надеюсь, радуюсь, страдаю и живу», прысвечаная 60-годдзю з дня нараджэння пісьменніка Дзмітрыя Тукая, ураджэнца г. Баранавічы. Прадстаўлена біяграфічная даведка аб жыццёвым і творчым шляху таленавітага земляка.
Галоўны бібліятэкар аддзела метадычнай і аналітычнай работы І.А. Рушніцкая
т. 45 20 74
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён Баранавічы
Анонс краязнаўчых мерапрыемстваў ЦБС г. Баранавічы на жнівень 2015 года
10 жніўня ў галерэі баранавіцкіх пісьменнікаў у раздзеле «Літаратурнае жыццё» сайта ЦБС г. Баранавічы з’явіцца віртуальная выстаўка-персаналія «Не пакідаючы светлых надзей…», прысвечаная 60-гадоваму юбілею пісьменніка Алеся Жамойціна. Тут будзе прадстаўлена біяграфічная даведка аб жыццёвым і творчым шляху нашага таленавітага земляка, ураджэнца в. Малахоўцы Баранавіцкага раёна.
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён Баранавічы
Анонс краязнаўчых мерапрыемстваў ЦБС г. Баранавічы на ліпень 2015 года
З 1 ліпеня ў чытальнай зале літаратуры па краязнаўству Баранавіцкай ЦГБ імя В. П. Таўлая будзе аформлена кніжная выстава «Духоўнае святло і душэўнае цяпло», прысвечаная 75-гадоваму юбілею Ніны Загорскай, пісьменніцы, грамадскага дзеяча у галіне духоўна-асветніцкай дзейнасці, ураджэнкі в. Загор’е Баранавіцкага раёна. Для наведвальнікаў будзе падрыхтавана падборка матэрыялаў пра жыццё і дзейнасць нашай славутай зямлячкі. Асобным блокам будуць экспанавацца яе творы.
1 ліпеня на сайце Баранавіцкай ГЦБС зойме сваё месца ў галерэі баранавіцкіх пісьменнікаў віртуальная выстаўка-персаналія «Імгненне – вечнасці радкі», якая таксама будзе прысвечана 75-годдзю Ніны Загорскай, пісьменніцы, грамадскага дзеяча ў галіне духоўна-асветніцкай дзейнасці, ураджэнкі в. Загор’е Баранавіцкага раёна.
З 8 ліпеня ў чытальнай зале цэнтральнай гарадской дзіцячай бібліятэкі г. Баранавічы будзе экспанавацца кніжная выстава «Баранавічы – гісторыя і славутасці», якая прымеркавана да Дня вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Наведвальнікам прапануюць тэматычную падборку дакументаў пра гады ваеннага ліхалецця, пра людзей, якія набліжалі доўгачаканае вызваленне часта коштам уласных жыццяў, пра вуліцы горада, якія носяць імёны ўдзельнікаў вызвалення Баранавічаў.
15 ліпеня зойме сваё месца ў галерэі баранавіцкіх пісьменнікаў у раздзеле «Літаратурнае жыццё» сайта ЦБС г. Баранавічы віртуальная выстаўка-персаналія «Надеюсь, радуюсь, страдаю и живу», прысвечаная 60-годдзю з дня нараджэння пісьменніка Дзмітрыя Тукая, ураджэнца г. Баранавічы. Будзе прадстаўлена біяграфічная даведка аб жыццёвым і творчым шляху таленавітага земляка.
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён Баранавічы