Навіны
Серада, 20 Люты 2013 13:59
255 год з дня нараджэння Ю. У. Нямцэвіча.
16 лютага 2013 г. споўнілася 255 год з дня нараджэння Юльяна Урсын Нямцэвіча.
Вечар-партрэт, прысвечаны гэтай святочнай падзеі, адбыўся на радзіме пісьменніка ў в. Скокі Брэсцкага раёна. У музеі-сядзібе Ю. У. Нямцэвіча сабралася зацікаўленая грамадскасць Брэсцкага раёна і г. Брэста. Сярод запрошаных гасцей быў А. А. Гладышчук – найлепшы на Беларусі знаўца гісторыі роду Нямцэвічаў, аўтар адзінай кнігі аб Нямцэвічах на беларускай мове “ Нямцэвічы. Сапраўдныя гісторыі.” (Мн., 2009).
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён Абласная бібліятэка, Брэсцкі раён
Панядзелак, 14 Студзень 2013 16:54
Кніжная выстава “Міхаіл Пташук – на “Беларусьфільме” назаўсёды…”.
У аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі адкрылася кніжная выстава “Міхаіл Пташук – на “Беларусьфільме” назаўсёды…”, прысвечаная 70- гадоваму юбілею вядомага беларускага кінарэжысёра, заслужанага дзеяча мастацтва Беларусі, народнага артыста Беларусі, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь і прызёра міжнародных кінафестываляў Міхаіла Пташука.
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён Абласная бібліятэка
Серада, 09 Студзень 2013 14:09
“Лунінецкая восень” — 2012.
У гэтым годзе літаратурнае свята “Лунінецкая восень” сабрала сваіх прыхільнікаў у дзевяты раз.
Аўторак, 25 Верасень 2012 01:00
Лiтаратурная сустрэча з Л.Дранько-Майсюком и Э.Акулiным.
2 кастрычніка ў 17 гадзiн у лекцыйнай зале Бiблiятэкi адбудзецца літаратурная сустрэча з беларускiмi пiсьменнiкамi. Вядомы і ўсімі любімы паэт Леанід Дранько-Майсюк прадставiць сваю новую кнігу паэзіі, прозы, перакладаў і драматургіі “Кнiга для спадарынi Эл”.
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён Абласная бібліятэка
Панядзелак, 03 Верасень 2012 12:21
XVII Мiжнародны тэатральны фестываль «Белая вежа-2012. Класіка Plus» адбудзецца 7-15 верасня 2012 г. у Брэсце
7-15 верасня ў Брэсце пройдзе XVII Мiжнародны тэатральны фестываль «Белая вежа-2012. Класіка Plus»