Пятніца, 29 Сакавік 2019 13:23

Вера

Пашкевіч, М. І. Вера : дакументальна-мастацкая аповесць / Мікалай Пашкевіч. - Мінск : Альтернатива, 2014. - 137 с.

Лёс чалавека - кропля ў гісторыі грамадства. Але ж з такіх кропель якраз і складаецца гэтая гісторыя. Бо чаго яна вартая без чалавечых жыццяў, памкненняў, учынкаў?

У кнізе на аснове дакументальнага матэрыялу распавядаецца пра жыццё ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, жыхара вёскі Рубель Столінскага раёна, Сцяпана Данілавіча Кажаноўскага — аднаго з мільёнаў тых, хто прайшоў праз няпростыя выпрабаванні, апынуўся на полі бою дабра і зла, каб адстаяць, захаваць і прадоўжыць гісторыю Радзімы.

Адрасуецца ўсім, хто неабыякавы да мінулага нашай краіны, лёсу асобнага чалавека - неад’емнай часцінкі гісторыі народа.

Падорана: Пашкевіч М. І.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 398 разоў