У пятым юбілейным нумары альманаха “Берасцейская скарбніца” змешчаны вершы і проза пісьменнікаў з розных куткоў Брэсцкай вобласці, а таксама з Гомельшчыны. У асобную рубрыку выдзелены творы пераможцаў абласных і рэспубліканскіх конкурсаў. Ганаровымі гасцямі нумара сталі пісьменнікі Краснаярскай рэгіянальнай арганізацыі Саюза пісьменнікаў Расіі.
Зборнік прызначаны для шырокага кола чытачоў.