2 – 525 гадоў з дня нараджэння БОНЫ СФОРЦА (1494 – 1557), каралевы польскай і вялікай княгіні літоўскай
2 – 100 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА СЯРГЕЕВІЧА САМАРАДАВА (1919 – 1998), спевака, заслужанага артыста Беларусі
2 – 75 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ІВАНАВІЧА КАПЫЛОВІЧА (1944, Мазырскі р-н), пісьменніка
4 – 120 гадоў з дня нараджэння РЫГОРА МАЦВЕЕВІЧА ЛІНЬКОВА (1899 – 1961), аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху ў Пінскай і Баранавіцкай вобл. у Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1943)
4 – 30 гадоў з часу адкрыцця МУЗЕЯ «ВЫРАТАВАНЫЯ МАСТАЦКІЯ КАШТОЎНАСЦІ», філіяла Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея (1989)
6 – 105 гадоў з дня нараджэння АРКАДЗЯ АЛЯКСАНДРАВІЧА КУЛЯШОВА (1914, Касцюковіцкі р-н – 1978), паэта, перакладчыка, сцэнарыста, народнага паэта Беларусі, заслужанага работніка культуры Украіны, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1946, 1949), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (1970), прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1968), кавалера ордэна Леніна (двойчы)
8 – 105 гадоў з дня нараджэння ВАЛЯНЦІНА ПАЎЛАВІЧА ТАЎЛАЯ (1914, г. Баранавічы – 1947), паэта, літаратуразнаўца, дзеяча нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі
8 – 70 гадоў з часу заснавання КАЛГАСА «ПАМЯЦЬ ІЛЬІЧА» (СВК «АСТРАМЕЧАВА»; 1949; Брэсцкі р-н, в. Астрамечава)
11 – 65 гадоў з дня нараджэння ГЕНАДЗЯ МІКАЛАЕВІЧА НЯВЫГЛАСА (1954, Пінскі р-н), дзяржаўнага дзеяча Беларусі, генерал-лейтэнанта
11 – 60 гадоў з дня адкрыцця БЕЛАРУСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА ЦЫРКА (г. Мінск; 1959), дзяржаўнай відовішчнай установы
14 – 105 гадоў з дня нараджэння ПАЎЛА ВАСІЛЬЕВІЧА МАСЛЕНІКАВА (1914, Магілёўскі р-н – 1995), тэатральнага мастака, жывапісца, мастацтвазнаўца, педагога, народнага мастака Беларусі, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996), кавалера ордэна «Знак Пашаны»
15 – ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ ВОІНАЎ-ІНТЭРНАЦЫЯНАЛІСТАЎ
15 – 75 гадоў з дня нараджэння ВОЛЬГІ ПАЎЛАЎНЫ ШУТАВАЙ (1944, Камянецкі р-н – 1999), спявачкі, заслужанай артысткі Беларусі
15 – 60 гадоў з дня нараджэння ПЯТРА ВАСІЛЬЕВІЧА ВАСЮЧЭНКІ (1959, г. Полацк), празаіка, драматурга, крытыка, літаратуразнаўца
18 – 105 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ ПЯТРОВІЧА ЛАСКОВІЧА (1914, Брэсцкі р-н – 2012), удзельніка рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, юрыста, гісторыка, публіцыста, аўтара шматлікіх мастацка-публіцыстычных кніг, кавалера ордэна Францыска Скарыны (2004), ганаровага грамадзяніна г. Брэста
18 – 75 гадоў з дня нараджэння ЯЎГЕНА ДАМІНІКАВІЧА БУДЗІНАСА (1944 – 2007), пісьменніка, публіцыста, сцэнарыста, выдаўца, лаўрэата прэміі Саюза журналістаў СССР (1985)
19 – 95 гадоў з дня нараджэння АНТОНІ (АНТОНІЯ; свец. АНАТОЛЯ СЯРГЕЕВІЧА МЕЛЬНІКАВА; 1924 – 1986), царкоўнага дзеяча, гісторыка праваслаўнай царквы ў Беларусі, які пэўны час з’яўляўся архімандрытам Жыровіцкага Свята-Успенскага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра і рэктарам Мінскай духоўнай семінарыі, у 1975 – 1978 гг. быў мітрапалітам Мінскім і Беларускім
21 – 50 гадоў з часу стварэння ў г. Брэсце МЫТНЕВАГА ПАСТА «ВАРШАЎСКІ МОСТ» (1969)
22 – 130 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ЯКАЎЛЕВІЧА БАЙКОВА (1889 – 1941 ці пасля 1945), мовазнаўца, літаратуразнаўца, педагога, аўтара артыкулаў па педагогіцы, беларускай мове і літаратуры
23 – ДЗЕНЬ АБАРОНЦАЎ АЙЧЫНЫ І УЗБРОЕНЫХ СІЛ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
23 – 265 гадоў з дня нараджэння СТАНІСЛАВА ПАНЯТОЎСКАГА (1754– 1833), ваеннага і дзяржаўнага дзеяча Рэчы Паспалітай, генерал-лейтэнанта польскага войска
24 – 180 гадоў з часу правядзення ПОЛАЦКАГА ЦАРКОЎНАГА САБОРУ 1839 г., сходу іерархаў грэка-каталіцкай (уніяцкай) царквы Расійскай Імперыі, які скасаваў Брэсцкую царкоўную унію 1596 г. і прыняў рашэнне аб далучэнні грэка-католікаў (уніятаў) да Рускай Праваслаўнай Царквы
24 – 155 гадоў з дня нараджэння СТАНІСЛАВА КАРПОВІЧА (1864, Баранавіцкі р-н – 1921), педагога, грамадскага дзеяча, асветніка
26 – 90 гадоў з дня нараджэння ГЕОРГІЯ ДАНІЛАВІЧА КОЛАСА (1929, Чэрвеньскі р-н – 1994), літаратурнага і тэатральнага крытыка, публіцыста, кінадраматурга
27 – 285 гадоў з дня нараджэння КАРАЛЯ СТАНІСЛАВА РАДЗІВІЛА (мян. ПАНЕ КАХАНКУ; 1734, г. Нясвіж – 1790), дзяржаўнага дзеяча ВКЛ, генерал-лейтэнанта войска ВКЛ
27 – 75 гадоў з дня нараджэння РАСЦІСЛАВА МАЦВЕЕВІЧА БЕНЗЕРУКА (1944, Жабінкаўскі р-н), журналіста, пісьменніка, перакладчыка
27-28 – 65 гадоў з часу правядзення ў г. Брэсце НАРАДЫ МАЛАДЫХ ПІСЬМЕННІКАЎ БССР (1954)
28 – 60 гадоў з часу стварэння САЎГАСА «ДАМАЧАЎСКІ» (1959; Брэсцкі р-н)
28 – 25 гадоў з часу стварэння рэспубліканскага ландшафтнага заказніка «ПРАСТЫР» (Пінскі р-н; 1994)
29 – 155 гадоў з дня нараджэння ЭМЫ ЯЛЕНСКАЙ (па мужу ДМАХОЎСКАЙ; 1864, Петрыкаўскі р-н – 1919), фалькларысткі і этнографа, польскай пісьменніцы, даследчыцы побыту і духоўнай культуры беларускага народа