Серада, 03 Красавік 2019 13:39

САКАВІК 2019

100 гадоў з часу заснавання ААТ «КАМІНТЭРН» у складзе канцэрна «Беллегпрам», аднаго са старэйшых прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці Беларусі, лаўрэата Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці (2012) (г. Гомель; 1919)

60 гадоў з часу стварэння САЎГАСА «БЕЛАВЕЖСКІ»  Камянецкага р-на (сёння ААТ  «Белавежскі»; 1959)

50 гадоў з пачатку выдання навукова-тэарэтычнага часопіса «ВЕСНІК БЕЛАРУСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА ЎНІВЕРСІТЭТА» (г. Мінск; 1969)

10 гадоў з часу атрымання  БРЭСЦКІМ ТЭАТРАМ ДРАМЫ ЗВАННЯ «АКАДЭМІЧНЫ» (2009)

1 – 90 гадоў з дня нараджэння ПАЎЛА ПЯТРОВІЧА ДРОНЯ (1929, Пружанскі р-н – 2000), вучонага-палітолага і гісторыка, заслужанага работніка вышэйшай школы Беларусі

1 – 90 гадоў з дня нараджэння ЕЎДАКІІ ЯКАЎЛЕЎНЫ ЛОСЬ (1929, Ушацкі р-н – 1977), паэтэсы

4 – ДЗЕНЬ МІЛІЦЫІ

4 – 385 гадоў з дня нараджэння КАЗІМІРА ЛЫШЧЫНСКАГА (1634, Брэсцкі пав. – 1689), мысліцеля, грамадска-палітычнага дзеяча, педагога

4 – 100 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ (МІКАЛАЯ РАДЗІВОНАВІЧА) ЛУПСЯКОВА (1919 – 1972), пісьменніка

4 – 85 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ АНДРЭЕВІЧА ДЗЯЛЕНДЗІКА (1934, Салігорскі р-н ), драматурга, празаіка, сцэнарыста

5 – 60 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА МІНАВІЧА МАЗГО (1959, г. п. Зэльва), паэта, выдатніка друку Беларусі, лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, літаратурных прэмій імя В. Віткі і «Залаты купідон»

7 – 100 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСЕЯ АЛЯКСЕЕВІЧА СЛЕСАРЭНКІ (1919 – 2005), пісьменніка, акцёра эстрады, заслужанага дзеяча культуры Беларусі

7 – 50 гадоў з дня нараджэння ІРЫНЫ МІКАЛАЕЎНЫ ЛЯШКЕВІЧ (1969, Столінскі р-н), паэтэсы

8 – ДЗЕНЬ ЖАНЧЫН

10 – 130 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ВАСІЛЬЕВІЧА ПІГУЛЕЎСКАГА (1889,  г. Гродна – 1958), беларускага і латышскага пісьменніка, крытыка, перакладчыка, грамадскага дзеяча

10 – 70 гадоў з дня нараджэння ВЯЧАСЛАВА ІОСІФАВІЧА ДЫДЫШКІ (1949, Ляхавіцкі р-н), спартсмена (шахматы), мнагакратнага чэмпіёна Беларусі, міжнароднага гросмайстра, заслужанага трэнера Беларусі

11 – 90 гадоў з дня нараджэння ГЕНАДЗЯ ПАНЦЕЛЯЙМОНАВІЧА ПРАВАТОРАВА (1929 – 2010), расійскага і беларускага дырыжора, педагога, народнага артыста Расіі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1997)

12 – 225 гадоў з пачатку нацыянальна-вызваленчага ПАЎСТАННЯ ў Польшчы, Беларусі і Літве, за аднаўленне незалежнасці і суверэнітэту Рэчы Паспалітай у межах 1772 г., далейшае правядзенне рэформ Чатырохгадовага сойма 1788 – 1792 гг. (1794)

12 – 95 гадоў з дня нараджэння ВЯЧАСЛАВА ЛЯВОНЦЬЕВІЧА ВЯРЭНІЧА (1924, Столінскі р-н – 1999), мовазнаўца, замежнага члена-карэспандэнта Польскай акадэміі навук у г. Кракаве

12 – 90 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ГАЎРЫЛАВІЧА КОЛБА (1929, Пінскі р-н – 2014), вучонага ў галіне клінічнай біяхіміі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі

14 – 520 гадоў з часу атрымання г. МІНСКАМ ГРАМАТЫ НА МАГДЭБУРГСКАЕ ПРАВА  (1499)

14 – 85 гадоў з дня нараджэння МІХАСЯ (МІХАІЛА ІВАНАВІЧА) КЛЕБАНОВІЧА (1934, Слуцкі р-н), пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі

14 – 45 гадоў з часу ўводу ў эксплуатацыю БАРАНАВІЦКАГА ЗАВОДА АЎТАМАТЫЧНЫХ ЛІНІЙ, рэспубліканскага ўнітарнага прамысловага прадпрыемства Беларускай чыгункі (г. Баранавічы; 1974)

15 – 130 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСЕЯ ЯКАЎЛЕВІЧА АБАКУМЕНКІ (1889 – 1920), рускага ваеннага лётчыка, героя Першай сусветнай вайны, удзельніка фарміравання Брэст-Літоўскага крэпаснога авіяцыйнага атрада

15 – 25 гадоў з часу прыняцця КАНСТЫТУЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ, асноўнага закона дзяржавы, юрыдычнай базы ўсяго заканадаўства (1994)

15 – ДЗЕНЬ КАНСТЫТУЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

17 – 230 гадоў з дня нараджэння ВІНЦЭНЦІЯ БУЧЫНСКАГА (1789, Беларусь – 1853), філосафа, тэолага, крытыка, заснавальніка і рэдактара першага ў Беларусі літаратурна-навуковага часопіса «Полацкі штомесячнік» (1818 – 1820)

17 – 80 гадоў з дня нараджэння СТАНІСЛАВА ІОСІФАВІЧА ДРОБЫША (1939, Слуцкі р-н), харавога дырыжора, педагога, заслужанага работніка культуры Беларусі, арганізатара і мастацкага кіраўніка фальклорнага вакальна-харэаграфічнага ансамбля «Валачобнікі» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў

17 – 80 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ПАЎЛАВІЧА ЗАБЕЛЫ (1939), рэжысёра, педагога, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1982)

19 – 80 гадоў з дня нараджэння ПЯТРА УЛАДЗІМІРАВІЧА СВЕНТАХОЎСКАГА (1939, Камянецкі р-н – 2006), жывапісца, педагога, лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2001)

19 – 60 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ ІВАНАВІЧА СЯНКЕВІЧА (1959, Драгічынскі р-н), мовазнаўца

20 – 80 гадоў з дня нараджэння ЭМАНУІЛА РЫГОРАВІЧА ІОФЕ (1939, г. Беразіно), вучонага-гісторыка, палітолага, сацыёлага, культуролага, педагога, даследчыка беларускай гістарыяграфіі, гісторыі навукі і культуры, гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі, аўтара кніг і шматлікіх публікацый

20 – 65 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ (МІКАЛАЯ МІХАЙЛАВІЧА) МЯТЛІЦКАГА (1954, Хойнікаўскі р-н), паэта, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1986), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998)

21 – 75 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ РЫГОРАВІЧА ДУДЧАНКІ (1944), харэографа, рэжысёра, сцэнарыста, педагога, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, балетмайстра-пастаноўшчыка Дзяржаўнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля «Харошкі»

22 – 410 гадоў з дня нараджэння ЯНА ІІ КАЗІМІРА ВАЗЫ (1609 – 1672), вялікага князя літоўскага і караля польскага

24 – 70 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ПЯТРОВІЧА САЛАМАХІ (1949, Кіраўскі р-н), пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя К. Каліноўскага (2002)

26 – 40 гадоў з часу стварэння БРЭСЦКАГА АДДЗЯЛЕННЯ ГРАМАДСТВА САВЕЦКА-ПОЛЬСКАЙ ДРУЖБЫ (1979)

27 – 110 гадоў з дня нараджэння ВАЛЕРЫЯ ДЗМІТРЫЕВІЧА МАРАКОВА (1909, г. Мінск – 1937), паэта, перакладчыка, аўтара шэрага  паэтычных зборнікаў, перакладаў асобных твораў М. Галоднага, П. Тычыны, А. Новікава-Прыбоя

28 – 100 гадоў з дня нараджэння ВЕРЫ СЯМЁНАЎНЫ ПАЛТАРАН (ЛЯПЕСКАЙ; 1919, Петрыкаўскі р-н – 1989), пісьменніцы, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя П. М. Лепяшынскага (1970)

28 – 85 гадоў з дня нараджэння КАСТУСЯ (КАНСТАНЦІНА АЛЯКСЕЕВІЧА) ЦВІРКІ (1934, Старадарожскі р-н), паэта, перакладчыка, фалькларыста, этнографа

28 – 80 гадоў з дня нараджэння ФЁДАРА ЕМЯЛЬЯНАВІЧА БОГДАНА (1939, Брэсцкі р-н), спевака, заслужанага артыста Украіны

30 – 280 гадоў з дня нараджэння ПАЎЛА КСАВЕРЫ БЖАСТОЎСКАГА (1739, Глыбоцкі р-н – 1827), дзяржаўнага дзеяча Рэчы Паспалітай, рэфарматара, мецэната, перакладчыка, заснавальніка першай у Еўропе «сялянскай рэспублікі» 

31 – 30 гадоў з часу адкрыцця МУЗЕЯ ГІСТОРЫІ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ АКАДЭМІІ НАВУК БЕЛАРУСІ (г. Мінск; 1989)

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1448 разоў Апошняя змена Панядзелак, 15 Красавік 2019 12:51