Серада, 17 Красавік 2019 11:07

ЛІСТАПАД 2019

95 гадоў з пачатку выдання штомесячнага масава-палітычнага і літаратурна-мастацкага часопіса «АЛЕСЯ» (г. Мінск; 1924)

25 гадоў з пачатку правядзення Мінскага міжнароднага кінафестывалю «ЛІСТАПАД» (1994)

1 – 85 гадоў з часу стварэння ВІЦЕБСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА ОРДЭНА ДРУЖБЫ НАРОДАЎ МЕДЫЦЫНСКАГА ЎНІВЕРСІТЭТА, установы адукацыі (г. Віцебск; 1934)

1 – 80 гадоў з часу стварэння ДЗЯРЖАЎНАЙ АКАДЭМІЧНАЙ ХАРАВОЙ КАПЭЛЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ імя Р. Р. ШЫРМЫ, заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь (г. Мінск; 1939)

1 – 65 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА МІХАЙЛАВІЧА ШЭЛЕХАВА (1954, Столінскі р-н), паэта, кінасцэнарыста, драматурга, публіцыста, заслужанага журналіста Беларусі

2 – ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ

2 – 110 гадоў з дня нараджэння МАКСІМА ЛУЖАНІНА (АЛЯКСАНДРА АМВРОСЬЕВІЧА КАРАТАЯ; 1909, Салігорскі р-н – 2001), пісьменніка, кінадраматурга, перакладчыка, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя. Я. Коласа (1965)

2 – 90 гадоў з часу стварэння ІНСТЫТУТА МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ ІМЯ Я. КОЛАСА І Я. КУПАЛЫ НАН БЕЛАРУСІ (г. Мінск; 1929)

3 – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ ГРАМАДЗЯНСКАЙ АВІЯЦЫІ (першая нядзеля лістапада)

5 – 155 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСЕЯ АНДРЭЕВІЧА БЯЛЫНІЦКАГА-БІРУЛІ (1864, Аршанскі р-н — 1937), вучонага ў галіне заалогіі і заагеаграфіі, падарожніка, члена-карэспандэнта АН СССР, імя якога носяць заліў і гара на Таймыры

5 – 100 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА МІКАЛАЕВІЧА КІРМАНОВІЧА (1919, г. Кобрын — 2001), ваеннага дзеяча, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1945)

5 – 80 гадоў з часу прэм’еры на беларускай сцэне першага нацыянальнага балета «САЛАВЕЙ» М. Я. КРОШНЕРА (1939)

5 – 70 гадоў з дня нараджэння ВЯЧАСЛАВА ІОСІФАВІЧА СТОМЫ (1949, Навагрудскі р-н), пісьменніка

6 – 100 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ (МІКАЛАЯ АЛЯКСАНДРАВІЧА) ГАРУЛЁВА (1919, Дубровенскі р-н — 1980), пісьменніка, перакладчыка, заслужанага работніка культуры Беларусі

7 – ДЗЕНЬ КАСТРЫЧНІЦКАЙ РЭВАЛЮЦЫІ

7 – 100 гадоў з часу адкрыцця ГОМЕЛЬСКАГА ПАЛАЦА-ПАРКАВАГА АНСАМБЛЯ (1919), дзяржаўнай гісторыка-культурнай установы, лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне», спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва

8 – 235 гадоў з дня нараджэння ТЭАДОРА (ФЁДАРА ЯЎХІМАВІЧА) НАРБУТА (1784, Воранаўскі р-н — 1894), гісторыка, археолага, інжынера

8 – 95 гадоў з часу адкрыцця ВІЦЕБСКАЙ ОРДЭНА «ЗНАК  ПАШАНЫ» ДЗЯРЖАЎНАЙ АКАДЭМІІ ВЕТЭРЫНАРНАЙ МЕДЫЦЫНЫ, вядучай вышэйшай навучальнай установы Рэспублікі Беларусь у галіне ветэрынарнай адукацыі (г. Віцебск; 1924)

9 – 230 гадоў з дня нараджэння МАРЦІНА АНТОНІЯ ПАЎЛОВІЧА (1789, Пінскі р-н — 1830), вучонага-геолага, асветніка

10 – 270 гадоў з дня нараджэння МАЦЕЯ РАДЗІВІЛА (1749, г. Нясвіж — 1800), дзяржаўнага дзеяча ВКЛ, драматурга, кампазітара

10 – 220 гадоў з  дня нараджэння МІКАЛАЯ МАЛІНОЎСКАГА (10.11 ці 18.12. 1799 – 1865), гісторыка, архівіста, выдаўца гістарычных крыніц, бібліёграфа, філолага

10 – 85 гадоў з дня нараджэння ІВАНА СЦЯПАНАВІЧА КУРБЕКІ (1934, Баранавіцкі р-н — 2009), паэта, літаратуразнаўца, музеязнаўца

11 – 90 гадоў з дня нараджэння ЛЕАНІДА МІХАЙЛАВІЧА СУШЧЭНІ (1929, Баранавіцкі р-н  —2015), вучонага ў галіне заалогіі, гідрабіялогіі, акадэміка НАН Беларусі і Расійскай АН, замежнага члена Польскай і Літоўскай АН, заслужанага дзеяча навукі Беларусі

11 – 305 гадоў з дня нараджэння МАРЦІНА МАТУШЭВІЧА (1714, Камянецкі р-н – 1773), грамадскага і дзяржаўнага дзеяча Рэчы Паспалітай, пісьменніка-мемуарыста, перакладчыка

14 – 60 гадоў з дня нараджэння МІХАСЯ АЛЯКСЕЕВІЧА КАРПЕНЧАНКІ (1959, Краснапольскі р-н), пісьменніка, журналіста, краязнаўца, лаўрэата спецыяльнай прэміі імя В.К. Бялыніцкага-Бірулі Бялыніцкага райвыканкама

15 – 95 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ ІЛЬІЧА ЗОСІКА (1924, Драгічынскі р-н — 2003), удзельніка вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, поўнага кавалера ордэна Славы

15 – 140 гадоў з дня нараджэння МЕЛХІСЕДЭКА (у свеце МІХАІЛА ЛЬВОВІЧА ПАЕЎСКАГА; 1879 – 1931), дзеяча Беларускай Праваслаўнай Царквы, мітрапаліта Мінскага і Беларускага

16 – 105 гадоў з дня нараджэння ЯЗЭПА СЕМЯЖОНА (ІОСІФА ІГНАТАВІЧА СЕМЯЖОНАВА; 1914, Смалявіцкі р-н — 1990), перакладчыка, пісьменніка, крытыка, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (1982)

16 – 80 гадоў з часу адкрыцця ў г. Брэсце КІНАТЭАТРА «1 МАЯ» (1939)

17 – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАЙ І ПЕРАПРАЦОЎЧАЙ ПРАМЫСЛОВАСЦІ АГРАПРАМЫСЛОВАГА КОМПЛЕКСУ (трэцяя нядзеля лістапада)

18 – 75 гадоў з часу аднаўлення работы ў г. Брэсце МУЗЫЧНАГА ВУЧЫЛІШЧА І ШКОЛЫ (1944)

19 – ДЗЕНЬ РАКЕТНЫХ ВОЙСКАЎ І АРТЫЛЕРЫІ 

19 – 160 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА МІХАЙЛАВІЧА ІПАЛІТАВА-ІВАНОВА (сапр. ІВАНОВА; 1859 – 1935), расійскага кампазітара,  дырыжора, педагога, музычнага і грамадскага дзеяча, старшыні Беларускай песеннай камісіі, аўтара апрацовак беларускіх народных песень, народнага артыста Беларусі

19 – 235 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА КІРЫЛАВІЧА БАБРОЎСКАГА (1784 ці 1785—1848), славіста, арыенталіста, філосафа, святара, які стаяў каля вытокаў сусветнага славяназнаўства, спрыяў узнікненню беларусазнаўства, першага беларускага скарыназнаўца, члена Археалагічнай акадэміі ў Рыме

20 – 90 гадоў з часу адкрыцця ў г. Брэсце ПЕДАГАГІЧНАЙ БІБЛІЯТЭКІ ДЛЯ НАСТАЎНІКАЎ І СЛУЖАЧЫХ (1929)

20 – 120 гадоў з дня нараджэння МІХАСЯ (МІХАІЛА МІКАЛАЕВІЧА) КЛІМКОВІЧА (1899, Барысаўскі р-н — 1954), пісьменніка, крытыка, драматурга

21 – 105 гадоў з часу адкрыцця БЕЛАРУСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА ПЕДАГАГІЧНАГА ЎНІВЕРСІТЭТА імя М. ТАНКА, установы адукацыі (г. Мінск; 1914)

21 – 105 гадоў з дня нараджэння АДАМА АНДРЭЕВІЧА БІРУКОВА (1914, Клічаўскі р-н — ?), аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў маладзёжнага падполля і партызанскага руху ў Гомельскай і Пінскай  вобл. у Вялікую Айчынную вайну, заслужанага работніка культуры Беларусі

21 – 90 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ДЗМІТРЫЕВІЧА РАЛЬКО (1929, Капыльскі р-н — 1979), літаратуразнаўца, крытыка, паэта

21 – 75 гадоў з дня нараджэння ВАЛЯНЦІНЫ АЛЯКСАНДРАЎНЫ ТАТАРНІКАВАЙ-ПАНОК (1944, Гродзенская вобл.), мастака, жыхара г. Брэста

21 – 70 гадоў з часу стварэння БРЭСЦКАЙ АБЛАСНОЙ МЕДЫЦЫНСКАЙ БІБЛІЯТЭКІ (1949)

23 – 95 гадоў з часу стварэння БЕЛАРУСКАГА ТАВАРЫСТВА ІНВАЛІДАЎ ПА ЗРОКУ, грамадскага аб’яднання (1924)

26 – 100 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ЯФІМАВІЧА СКАРЫНКІНА (1919, Клімавіцкі р-н – ?),  пісьменніка

27 – 160 гадоў з часу ўвядзення ў эксплуатацыю МІНСКАЙ ПАШТОВА-ТЭЛЕГРАФНАЙ СТАНЦЫІ, першай на Беларусі, цяпер РУП «Белтэлекам» (1859)

27 – 145 гадоў з дня нараджэння ХАІМА ВЕЙЦМАНА (1874, Іванаўскі р-н — 1952), палітычнага і дзяржаўнага дзеяча Ізраіля, першага Прэзідэнта Дзяржавы Ізраіль, вучонага-хіміка

27 – 65 гадоў з дня нараджэння АЛЕСЯ (АЛЯКСАНДРА МІХАЙЛАВІЧА) ЖЫГУНОВА (1954, Шклоўскі р-н), паэта, лаўрэата рэспубліканскай літаратурнай прэміі «Залаты Купідон», лаўрэата прэміі імя Р. Булацкага Беларускага саюза журналістаў (2012)

27 – 160 гадоў з пачатку развіцця на Беларусі ТЭЛЕГРАФНАЙ СУВЯЗІ (1859)

28 – 120 гадоў з дня нараджэння СЯМЁНА МАЙСЕЕВІЧА КРЫВАШЭІНА (1899, Расія — 1978), ваеннага дзеяча, удзельніка вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, генерал-лейтэнанта танкавых войск, Героя Савецкага Саюза (1945), ганаровага грамадзяніна г. Брэста

29 – 160 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ АНДРЭЕВІЧА ЯНЧУКА (1859 – 1921), беларускага і расійскага вучонага-славіста, краязнаўца, пісьменніка

29 – 95 гадоў з часу правядзення ПЕРШАЙ УСЕБЕЛАРУСКАЙ КРАЯЗНАЎЧАЙ КАНФЕРЭНЦЫІ (г. Мінск; 1924)

30 – 120 гадоў з дня нараджэння МІХАСЯ (МІХАІЛА ЦІХАНАВІЧА) ЛЫНЬКОВА (1899, Віцебскі р-н — 1975), пісьменніка, літаратуразнаўца, грамадскага дзеяча, народнага пісьменніка Беларусі, акадэміка НАН Беларусі імя Я. Коласа (1968), узнагароджанага трыма ордэнамі Леніна.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1636 разоў Апошняя змена Серада, 17 Красавік 2019 11:52