Аўторак, 16 Люты 2021 10:24

СНЕЖАНЬ 2021

 

60 гадоў з пачатку работы генератара № 1 ФІЛІЯЛА РУП «БРЭСТЭНЕРГА» БЯРОЗАЎСКАЙ ДРЭС, першай і адной з самых буйных цеплавых электрастанцый блочнага тыпу на Беларусі (Бярозаўскі р-н; 1961)

 

25 гадоў з пачатку дзейнасці СВАБОДНАЙ ЭКАНАМІЧНАЙ ЗОНЫ «БРЭСТ» (СЭЗ «Брэст»; 1996), першай у Рэспубліцы Беларусь

1

90 гадоў з дня нараджэння ВАЛЯНЦІНА МІКАЛАЕВІЧА МАЛЫШАВА(1931, Расія), заслужанага архітэктара Беларусі

1

80 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ КОНАНАВІЧА КОТАВА (1941, г. Рэчыца), балетмайстра, збіральніка, даследчыка і папулярызатара танцавальнага фальклору

3

ДЗЕНЬ ІНВАЛІДАЎ

3

230 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА ЛЯВОНАВІЧА ГАМАЛІЦКАГА(1791, Івацэвіцкі р-н – 1861), урача-фізіёлага, гісторыка, члена Віленскай археалагічнай камісіі, літаратара, педагога

3

80 гадоў з дня нараджэння НІНЫ ІВАНАЎНЫ РАДЗІВОНЧЫК (КУКІНАЙ; 1941, Пружанскі р-н), паэтэсы, празаіка

3

70 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ДЗЯМІДАВІЧА КЛІМЕНКА (1951), жывапісца, майстра манументальнага і станковага жывапісу, педагога

4

100 гадоў з дня нараджэння РЫГОРА ПІЛІПАВІЧА КЛІКУШЫНА (1921, Расія – 2014), графіка, аўтара арыгінальных шрыфтоў, дапаможнікаў і альбомаў

5 (першая нядзеля снежня)

ДЗЕНЬ ЮРЫСТА

5

90 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА СЯМЁНАВІЧА МУРАХВЕРА (1931, Украіна – 2017), мастака дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі

6

125 гадоў з дня нараджэння ВОСІНА ЛЮБІЧА (1896, г. Гродна – 1990), жывапісца, графіка, ілюстратара, скульптара

7

140 гадоў з дня нараджэння ЯНКІ СВАЯКА (сапр. МАР’ЯНА ФАЛЬСКАГА; 1881, Ляхавіцкі р-н – 1974), перакладчыка, публіцыста, педагога, грамадскага дзеяча

7

80 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ ДЗМІТРЫЕВІЧА ЛІЦЬВІНКІ(1941, Столінскі р-н – 2007), фалькларыста, даследчыка і папулярызатара фальклору і этнічнай культуры Палесся, аўтара зборнікаў фальклору, навуковых, вучэбна-метадычных, навукова-папулярных работ і шматлікіх аўдыяматэрыялаў

8

30 гадоў з часу стварэння САДРУЖНАСЦІ НЕЗАЛЕЖНЫХ ДЗЯРЖАЎ (СНД), аб’яднання суверэнных дзяржаў, утвораных у выніку Белавежскіх пагадненняў 1991 г. паміж Рэспублікай Беларусь, Расійскай Федэрацыяй і Украінай (Віскулі; 1991)

9

130 гадоў з дня нараджэння МАКСІМА АДАМАВІЧА БАГДАНОВІЧА(1891, г. Мінск – 1917), паэта, класіка беларускай літаратуры, аднаго са стваральнікаў беларускай літаратуры і літаратурнай мовы новага часу, перакладчыка, літаратуразнаўца, празаіка, крытыка і гісторыка літаратуры

9

90 гадоў з дня нараджэння ГЕНАДЗЯ БАРЫСАВІЧА ТОКАРАВА (1931–2015), акцёра, заслужанага артыста Беларусі

9

85 гадоў з дня нараджэння ЛЕАНІДА МІКАЛАЕВІЧА САЛАЎЁВА(1936, Валагодская вобл., Расія), мастака, майстра пейзажнага жывапісу

10

ДЗЕНЬ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА

10

70 гадоў з дня нараджэння АЛЕСЯ (АЛЯКСАНДРА КАНСТАНЦІНАВІЧА) КАСКО(1951, Ганцавіцкі р-н – 2017), паэта, перакладчыка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1995), Літаратурнай прэміі імя У. Калесніка

11

30 гадоў з часу стварэння БЕЛАРУСКАГА НАВУКОВА-ДАСЛЕДЧАГА ІНСТЫТУТА ДАКУМЕНТАЗНАЎСТВА І АРХІЎНАЙ СПРАВЫ (г. Мінск; 1991)

13

80 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ (МІКАЛАЯ АЛЯКСАНДРАВІЧА)МАЛЯЎКІ(1941, Стаўбцоўскі р-н), паэта, перакладчыка, лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (1970), Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1992), спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2002), Рэспубліканскага конкурсу на лепшы літаратурны твор года «Залаты Купідон» (2012)

14

30 гадоў з часу стварэння БЕЛАРУСКАГА САЮЗА ЖАНЧЫН, грамадскага аб’яднання (Мінск; 1991)

17

ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА КІНО

17

110 гадоў з дня нараджэння ІОСІФА ЛЬВОВІЧА ДОРСКАГА (1911, г. Мінск – 1964), тэатральнага дзеяча, драматурга, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі

17

80 гадоў з дня нараджэння ВЯЧАСЛАВА АНДРЭЕВІЧА ДУБІНКІ (1941, г. Слуцк – 2010), пісьменніка, дзеяча народнага мастацтва, фатографа

19

100 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ СЦЯПАНАВІЧА ПАЛЯНКОВА (1921, г. Барань – 2005), жывапісца

20

ДЗЕНЬ СУПРАЦОЎНІКАЎ ОРГАНАЎ ДЗЯРЖАЎНАЙ БЯСПЕКІ

20

110 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА НАВУМАВІЧА АМІТОНА (1911, Украіна – 1969), скрыпача, педагога, заслужанага артыста Беларусі

20

75 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ АЛЯКСЕЕВІЧА СЕРГАЧОВА (1946, г. Мінск), архітэктара, педагога, лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2016)

20

70 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА МІКАЛАЕВІЧА ГРОМА (1951, Жыткавіцкі р-н – 2008), дзеяча самадзейнага мастацтва, фалькларыста, этнографа, заслужанага работніка культуры Беларусі

21

225 гадоў з дня нараджэння ТАМАША ЗАНА (1796, Маладзечанскі р-н – 1855), польскага паэта-рамантыка, даследчыка беларускага фальклору, геолага

21

125 гадоў з дня нараджэння КАНСТАНЦІНА КАНСТАНЦІНАВІЧА РАКАСОЎСКАГА(1896–1968), савецкага ваеннага дзеяча, удзельніка Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў, вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Маршала Савецкага Саюза і Польшчы, Героя Савецкага Саюза (1944, 1945), узнагароджанага ордэнам «Перамога», сямю ордэнамі Леніна

21

100 гадоў з часу стварэння ААТ «ПАЛЕСДРУК» (г. Гомель; 1921)

22

ДЗЕНЬ ЭНЕРГЕТЫКА

22

70 гадоў з дня нараджэння ГАЛІНЫ РЫГОРАЎНЫ НЯЧАЕВАЙ (1951, г. Ветка), мастацтвазнаўца, заслужанага дзеяча культуры Беларусі

23

225 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА ГЕЛЬТМАНА (1796, Камянецкі р-н – 1874), рэвалюцыянера, удзельніка паўстання 1830–1831 гг., кіраўніка абароны Дрэздэна падчас рэвалюцыі 1848–1849 гг. у Германіі, пісьменніка, публіцыста

24

85 гадоў з дня нараджэння РАСЦІСЛАВА АФАНАСЬЕВІЧА ЖМОЙДЗЯКА(1936, Баранавіцкі р-н), вучонага-географа, картографа, педагога, заслужанага работніка народнай адукацыі Беларусі, выдатніка картаграфіі

25

РАСТВО ХРЫСТОВА (каталіцкае Раство)

 

25

130 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІСЛАВЫ ФРАНЦАЎНЫ ЛУЦЭВІЧ (1891, Валожынскі р-н – 1960), літаратуразнаўца, заслужанага дзеяча культуры Беларусі

27

110 гадоў з дня нараджэння ЯКАВА ГЕОРГІЕВІЧА БУРАКОВА (1911–1988), ацёра, заслужанага работніка культуры Беларусі

27–29

100 гадоў з часу стварэння БЕЛАРУСКАГА ТАВАРЫСТВА ПАЛЯЎНІЧЫХ І РЫБАЛОВАЎ, рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання (1921)

27

90 гадоў з дня нараджэння ЮРЫЯ АЛЯКСАНДРАВІЧА КАРАЧУНА (1931, г. Мінск – 1997), графіка, мастацтвазнаўца, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі

27

75 гадоў з часу стварэння ІНСТЫТУТА НАЦЫЯНАЛЬНАЙ БЯСПЕКІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ, ДУА (г. Мінск; 1946)

28

60 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ МІКАЛАЕВІЧА ПАПЕКІ (1961, Івацэвіцкі р-н), паэта

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1395 разоў Апошняя змена Аўторак, 16 Люты 2021 10:26