Серада, 19 Лістапад 2014 15:52

САКАВІК 2014

55 гадоў з часу стварэння САЎГАСА “БЕЛАВЕЖСКІ” (Камянецкі р-н; 1959)

45 гадоў з пачатку выдання навукова-тэарэтычнага часопіса “ВЕСНІК БЕЛАРУСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА ЎНІВЕРСІТЭТА” (Мінск; 1969)

1 – 85 гадоў з дня нараджэння ЕЎДАКІІ ЯКАЎЛЕЎНЫ ЛОСЬ (1929, Ушацкі р-н – 1977), паэтэсы

2 – 100 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСЕЯ ІВАНАВІЧА БІРЫЧЭЎСКАГА (1914–1987), акцёра, заслужанага артыста Беларусі

4 – ДЗЕНЬ МІЛІЦЫІ

4 – 380 гадоў з дня нараджэння КАЗІМІРА ЛЫШЧЫНСКАГА (1634, Брэсцкі пав. – 1689), мысліцеля, грамадска-палітычнага дзеяча, педагога

4 – 95 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ (МІКАЛАЯ РАДЗІВОНАВІЧА) ЛУПСЯКОВА (1919–1972), пісьменніка

4 – 90 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА ФАМІЧА КОРШУНАВА (1924, Горацкі р-н – 1991), літаратуразнаўца, гісторыка старажытнай беларускай літаратуры, тэкстолага, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1980)

4 – 80 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ АНДРЭЕВІЧА ДЗЯЛЕНДЗІКА (1934, Салігорскі р-н), драматурга, празаіка, сцэнарыста

5 – 55 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА МІНАВІЧА МАЗГО (1959, г.п. Зэльва), паэта

7 – 95 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСЕЯ АЛЯКСЕЕВІЧА СЛЕСАРЭНКІ (1919–2005), пісьменніка, акцёра эстрады, заслужанага дзеяча культуры Беларусі 

7 – 55 гадоў з дня нараджэння ЯЗЭПА ЯЗЭПАВІЧА ЯНУШКЕВІЧА (1959, Валожынскі р-н), літаратуразнаўца, даследчыка-архівіста, археографа, пісьменніка, перакладчыка

8 – ДЗЕНЬ ЖАНЧЫН

10 – 125 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ВАСІЛЬЕВІЧА ПІГУЛЕЎСКАГА (1889, Гродна – 1958), беларускага і латышскага пісьменніка, крытыка, перакладчыка, грамадскага дзеяча

12 – 220 гадоў з пачатку нацыянальна-вызваленчага ПАЎСТАННЯ 1794 г. у Польшчы, Беларусі і Літве, за аднаўленне незалежнасці і суверэнітэту Рэчы Паспалітай у межах 1772 г., далейшае правядзенне рэформ Чатырохгадовага сойма 1788–1792 гг.

12 – 90 гадоў з дня нараджэння ВЯЧАСЛАВА ЛЯВОНЦЬЕВІЧА ВЯРЭНІЧА (1924, Столінскі р-н – 1999), мовазнаўца, замежнага члена-карэспандэнта Польскай акадэміі навук у Кракаве

12 – 85 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ГАЎРЫЛАВІЧА КОЛБА (1929, Пінскі р-н), вучонага ў галіне клінічнай біяхіміі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі

14 – 515 гадоў з часу атрымання г. МІНСК граматы на магдэбургскае права (1499)

14 – 80 гадоў з дня нараджэння МІХАСЯ (МІХАІЛА ІВАНАВІЧА) КЛЕБАНОВІЧА (1934, Слуцкі р-н), пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі

14 – 40 гадоў з часу ўводу ў эксплуатацыю БАРАНАВІЦКАГА ЗАВОДА АЎТАМАТЫЧНЫХ ЛІНІЙ, рэспубліканскага ўнітарнага прамысловага прадпрыемства Беларускай чыгункі (Баранавічы; 1974)

15 – 125 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСЕЯ ЯКАЎЛЕВІЧА АБАКУМЕНКІ (1889–1920), рускага ваеннага лётчыка, героя Першай сусветнай вайны, удзельніка фарміравання Брэст-Літоўскага крэпаснога авіяцыйнага атрада

15 – 20 гадоў з часу прыняцця КАНСТЫТУЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ, асноўнага закона дзяржавы (1994), юрыдычнай базы ўсяго заканадаўства

15 – ДЗЕНЬ КАНСТЫТУЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

17 – 225 гадоў з дня нараджэння ВІНЦЭНЦІЯ БУЧЫНСКАГА (1789, Беларусь – 1853), філосафа, тэолага, крытыка, заснавальніка і рэдактара першага ў Беларусі літаратурна-навуковага часопіса “Полацкі штомесячнік” (1818–1820)

17 – 75 гадоў з дня нараджэння СТАНІСЛАВА ІОСІФАВІЧА ДРОБЫША (1939, Слуцкі р-н), харавога дырыжора, педагога, заслужанага работніка культуры Беларусі, арганізатара і мастацкага кіраўніка фальклорнага вакальна-харэаграфічнага ансамбля “Валачобнікі” Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў

17 – 75 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ПАЎЛАВІЧА ЗАБЕЛЫ (1939), рэжысёра, педагога, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1982)

18 – 100 гадоў з дня нараджэння ЮДЗІФ САМОЙЛАЎНЫ ГАЛЬПЕРЫНАЙ (1914, Мазыр – 1985), актрысы, заслужанай артысткі Беларусі

19 – 75 гадоў з дня нараджэння ПЯТРА УЛАДЗІМІРАВІЧА СВЕНТАХОЎСКАГА (1939, Камянецкі р-н – 2006), жывапісца, педагога, лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2001)

19 – 55 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ ІВАНАВІЧА СЯНКЕВІЧА (1959, Драгічынскі р-н), мовазнаўца

20 – 75 гадоў з дня нараджэння ЭМАНУІЛА РЫГОРАВІЧА ІОФЕ (1939, Беразіно), вучонага-гісторыка, палітолага, сацыёлага, культуролага, педагога, даследчыка беларускай гістарыяграфіі, гісторыі навукі і культуры, гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі, аўтара кніг і шматлікіх публікацый

20 – 60 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ (МІКАЛАЯ МІХАЙЛАВІЧА) МЯТЛІЦКАГА (1954, Хойніцкі р-н), паэта, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1986), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998)

24 – 65 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ПЯТРОВІЧА САЛАМАХІ (1949, Кіраўскі р-н), пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя К. Каліноўскага (2002)

26 – 35 гадоў з часу стварэння БРЭСЦКАГА АДДЗЯЛЕННЯ ГРАМАДСТВА САВЕЦКА-ПОЛЬСКАЙ ДРУЖБЫ (1979)

27 – 100 гадоў з дня нараджэння ЛАРЫСЫ ДЗМІТРЫЕЎНЫ ЛЯШЭНКА (1914, Вільня – 2004), дзеяча самадзейнага мастацтва, балетмайстра, педагога, заслужанага дзеяча культуры Беларусі

28 – 95 гадоў з дня нараджэння ВЕРЫ СЯМЁНАЎНЫ ПАЛТАРАН (ЛЯПЕСКАЙ; 1919, Петрыкаўскі р-н – 1989), пісьменніцы, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя П.М. Лепяшынскага (1970)

28 – 80 гадоў з дня нараджэння КАСТУСЯ (КАНСТАНЦІНА АЛЯКСЕЕВІЧА) ЦВІРКІ (1934, Старадарожскі р-н), паэта, перакладчыка, фалькларыста, этнографа

28 – 75 гадоў з дня нараджэння ФЁДАРА ЕМЯЛЬЯНАВІЧА БОГДАНА (1939, Брэсцкі р-н), спевака, заслужанага артыста Украіны

30 – 275 гадоў з дня нараджэння ПАЎЛА КСАВЕРЫ БЖАСТОЎСКАГА (1739, Глыбоцкі р-н – 1827), дзяржаўнага дзеяча Рэчы Паспалітай, рэфарматара, мецэната, перакладчыка, заснавальніка першай у Еўропе “сялянскай рэспублікі”

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 619 разоў Апошняя змена Аўторак, 23 Красавік 2019 11:08