Чацвер, 20 Лістапад 2014 11:17

СНЕЖАНЬ 2014

90 гадоў з пачатку выдання літаратурна-мастацкага часопіса для дзяцей і падлеткаў “БЯРОЗКА” (1924)

25 гадоў з часу заснавання “МЕДУНІЦЫ” (Магілёў; 1989), ансамбля песні і танца Магілёўскай абласной філармоніі, заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь

75 гадоў з часу заснавання абласной газеты “ЗАРЯ” (Брэст; 1939)

75 гадоў з часу заснавання БРЭСЦКАЙ МУЗЫЧНАЙ ШКОЛЫ (1939)

2 – 75 гадоў з часу заснавання ў г. Брэсце АБЛАСНОГА ДОМА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ (1939; суч. – Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр)

2 – 75 гадоў з часу заснавання ў г. Брэсце ДОМА МАСТАКА (1939)

3 – ДЗЕНЬ ІНВАЛІДАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

4 – 75 гадоў з часу ўтварэння БРЭСЦКАЙ ВОБЛАСЦІ (1939), адмістрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі ў Беларусі

4 – 75 гадоў з часу стварэння БРЭСЦКАЙ МЫТНІ (1939)

5 – 100 гадоў з дня нараджэння РЫГОРА ВОСІПАВІЧА НЯХАЯ (1914, Бярэзінскі р-н – 1991), пісьменніка, перакладчыка, педагога

7 – ДЗЕНЬ СТРАХАВЫХ РАБОТНІКАЎ

7 – ДЗЕНЬ ЮРЫСТА (першая нядзеля снежня)

7 – 135 гадоў з дня нараджэння ІЛАРЫЁНА МІКАЛАЕВІЧА ПЯЎЦОВА (1879, Брэсцкая вобл. – 1934), расійскага акцёра, народнага артыста Расіі

7 – 65 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА ПЯТРОВІЧА СУПРУНЧУКА (1949, Бярозаўскі р-н), пісьменніка

8 – 85 гадоў з дня нараджэння РЫГОРА ВІКТАРАВІЧА РОДЧАНКІ (1929–1994), краязнаўца, педагога, фалькларыста, паэта, літаратуразнаўца

8 – 75 гадоў з часу заснавання ў г. Брэсце ПРАКУРАТУРЫ БРЭСЦКАЙ ВОБЛАСЦІ (1939)

10 – ДЗЕНЬ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА

10 – 75 гадоў з часу адкрыцця БРЭСЦКАГА АБЛАСНОГА АПТЭЧНАГА ЎПРАЎЛЕННЯ (1939)

10 – 75 гадоў з часу адкрыцця ў г. Брэсце МЯСАКАМБІНАТА (1939)

10 – 75 гадоў з часу адкрыцця ў г. Брэсце ХЛЕБАКАМБІНАТА (1939)

10 – 75 гадоў з часу адкрыцця ў г. Брэсце АБЛАСНОГА РУСКАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА (1939–1941 гг.), першага прафесійнага тэатра

10 – 75 гадоў з часу адкрыцця ў г. Брэсце ЛІКЁРА-ВОДАЧНАГА ЗАВОДА (1939)

10 – 75 гадоў з часу адкрыцця ў г. Брэсце ГАРАДСКОЙ ДРУКАРНІ імя ВАРАШЫЛАВА (1939)

12 – 200 гадоў з дня нараджэння АДАМА ЗАВАДСКАГА (1814, Вільня -1875), друкара, які выдаў першую кнігу В. Дуніна-Марцінкевіча “Сялянка” (1846), друкаваў творы А.Б. Ёхера, І. Ходзькі, Я. Чачота, Ю. Крашэўскага, У. Фялінскай, У. Сыракомлі

16 – 75 гадоў з дня нараджэння АЛЕГА ЗЬНІЧА (сапр. АЛЕГ АНДРЭЕВІЧ БЕМБЕЛЬ, у манастве – МІКАЛАЙ; 1939, Мінск), паэта, публіцыста, філосафа, інака Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра

17 – ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА КІНО

19 – 80 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСЕЯ ІГНАТАВІЧА МІКУЛІЧА (1934, Ляхавіцкі р-н), вучонага ў галіне антрапалогіі, экалогіі, папуляцыйнай генетыкі чалавека, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998)

20 – ДЗЕНЬ СУПРАЦОЎНІКАЎ ОРГАНАЎ ДЗЯРЖАЎНАЙ БЯСПЕКІ

20 – 115 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ЗЯНОНАВІЧА ЦАРУКА (1899, Карэліцкі р-н – 1957), аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў падполля і партызанскага руху ў Баранавіцкай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1944)

21 – 100 гадоў з дня нараджэння ІЗІДАРА ГЕРАСІМАВІЧА НІСНЕВІЧА (1914, Мінск – 1977), музыказнаўца, музычнага крытыка, аўтара сцэнарыяў навукова-папулярных і хранікальна-дакументальных фільмаў

21 – 80 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ГАЎРЫЛАВІЧА ЧЫГРЫНАВА (1934, Касцюковіцкі р-н – 1996), народнага пісьменніка Беларусі, перакладчыка, публіцыста, грамадскага дзеяча, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Фадзеева (1979), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1974)

22 – ДЗЕНЬ ЭНЕРГЕТЫКА

24 – 230 гадоў з дня нараджэння ЗАРЫЯНА ЯКАЎЛЕВІЧА ДАЛЕНГА-ХАДАКОЎСКАГА (сапр. АДАМ ЧАРНОЦКІ; 1784, Лагойскі р-н – 1825), славяназнаўца, аднаго з пачынальнікаў беларускай, рускай, польскай і ўкраінскай археалогіі, старажытнай гісторыі, фалькларыстыкі, этнаграфіі

24 – 140 гадоў з дня нараджэння ІААСАФА МАГІЛЁЎСКАГА (свец. УЛАДЗІМІР ДАВЫДАВІЧ ЖАВАХАЎ; 1874–1937), князя, свяшчэннамучаніка, епіскапа

24 – 110 гадоў з дня нараджэння АЛЕСЯ ДУДАРА (сапр. АЛЯКСАНДР АЛЯКСАНДРАВІЧ ДАЙЛІДОВІЧ; 1904, Петрыкаўскі р-н – 1937), паэта, тэатральнага крытыка, перакладчыка, аднаго з заснавальнікаў літаратурнага аб’яднання “Маладняк”

24 – 60 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ ВАСІЛЬЕВІЧА РУБЛЕЎСКАГА (1954, Лепельскі р-н), паэта, празаіка, публіцыста

25 – РАСТВО ХРЫСТОВА (каталіцкае Раство)

25 – 180 гадоў з дня нараджэння НІКАДЗІМА ЮР’ЕВІЧА СІЛІВАНОВІЧА (1834, Вілейскі р-н – 1919), беларускага і расійскага жывапісца, педагога, акадэміка Санкт-Пецярбургскай акадэміі мастацтваў

25 – 170 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ ІСАКАВІЧА ТАЛАША (1844, Петрыкаўскі р-н – 1946), удзельніка партызанскага руху ў Беларусі ў гады грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, народнага героя

25 – 110 гадоў з дня нараджэння МІХАСЯ (МІХАІЛ МАРКАВІЧ; МАЙСЕЙ МОТАЛЕВІЧ) ЧАВУСКАГА (1904, Жлобінскі р-н – 1984), пісьменніка, драматурга, сатырыка

25 – 90 гадоў з дня нараджэння ІВАНА СЦЯПАНАВІЧА ГУЛЬКО (1924, Камянецкі р-н), вучонага ў галіне медыцынскай рэабілітацыі

25 – 75 гадоў з часу абвяшчэння НАЦЫЯНАЛЬНЫМ ПАРКАМ “БЕЛАВЕЖСКАЯ ПУШЧА” (Камянецкі, Пружанскі і Свіслацкі р-ны; 1939), дзяржаўнай прыродаахоўнай установы

27 – 35 гадоў з часу ЎДЗЕЛУ САВЕЦКІХ ВОЙСК У ГРАМАДЗЯНСКАЙ ВАЙНЕ Ў АФГАНІСТАНЕ (1979 – 1989)

28 – 100 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ КІРЫЛАВІЧА ШЫКІНА (1914, Камянецкі р-н – 1998), мастака

31 – 160 гадоў з дня нараджэння ПЯТРА УЛАДЗІМІРАВІЧА УЛАДЗІМІРАВА (1854 – 1902 ці пасля 1913), расійскага філолага-славіста, гісторыка літаратуры, аднаго з заснавальнікаў беларусазнаўства

31 – 110 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ДЗЯНІСАВІЧА ВАРВАШЭНІ (1904, Капыльскі р-н – 1957), партыйнага і дзяржаўнага дзеяча Беларусі, аднаго з кіраўнікоў патрыятычнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Мінскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2179 разоў Апошняя змена Пятніца, 26 Красавік 2019 10:46