Панядзелак, 06 Чэрвень 2016 13:46

30 мая 2016 г.– 65 гадоў з дня нараджэння Анатоля Міхайлавіча Хвісевіча (1951), мастака манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, афарміцеля інтэр’ераў, жывапісца

Анатоль Міхайлавіч Хвісевіч нарадзіўся 30 мая 1951 года ў вёсцы Стахавічы Пінскага раёна Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці. У 1973 годзе скончыў архітэктурны факультэт Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута.

 

З 1976 года Анатоль Хвісевіч працуе на брэсцкім камбінаце «Мастацтва». Займаецца манументальна-дэкаратыўным, станкавым жывапісам (вітраж, мазаіка), працуе ў вобласці праектавання і афармлення інтэр’ераў адміністратыўных і грамадскіх будынкаў.

Асноўныя творы А. Хвісевіча: роспісы «Кароль і світа» ў інтэрнаце ўніверсітэта, «Бязмежжа» ў атэлье «Алёнка», вітражы ў Доме грамадзянскіх абрадаў (усе ў Брэсце); мазаіка «Раніца» на фасадзе Дома культуры саўгаса «Парахонскі»; вітражы ў Дамах культуры калгасаў «Рассвет» і «Ліпаўскі»; афармленне інтэр’ераў у Дамах культуры г. Жабінка, г. Івацэвічы і в. Лінова Пружанскага раёна, Лядовага палаца г. Пружаны, музея касманаўтыкі ў в. Тамашоўцы Брэсцкага раёна; жывапісныя палотны «Сон», «У бары», «Маці», «Двое», «Натхненне», «Партрэт Уладзіміра Высоцкага» і інш.

Анатоль Міхайлавіч з’яўляецца адным з аўтараў мастацкага праекта «Сядзіба Нямцэвічаў у в. Скокі Брэсцкага раёна» (2010). У будынку ХIХ стагоддзя створаны гiсторыка-мемарыяльны музей, дзе наведвальнікі могуць пазнаёміцца з гісторыяй роду Нямцэвiчаў.

З 1994 года – сябра Беларускага саюза мастакоў. Пастаянны ўдзельнік мастацкіх выстаў. Яго творы знаходзяцца ў музеях Брэста і ўласных калекцыях Беларусі, Францыі, Германіі, Польшчы, Італіі.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2016 г. Пінскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Я. Янішчыц. Станкевіч Клаўдзія Аляксандраўна, гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі



  1. Анатоль Хвісевіч // Мастакі Брэстчыны : альбом-каталог / аўт.-склад. М. П. Кузьміч. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2010. С. 136–137.

  2. ХвісевічАнатоль Міхайлавіч // Памяць : гіст.-дакум. хроніка Пінскага раёна. Мінск, 2003. С. 488.

  3. Анатолий Хвисевич : [“Экстрим”] // Художники Брестчины – 2002 : альбом-каталог / авт.-сост. М. Коньков и др. Минск : А. Климов, 2002. С. 130–131.

  4. Хвісевіч Анатоль Міхайлавіч : [“Лета”] // Беларускі саюз мастакоў. 1938–1998 : энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1998. С. 562.

  5. Анатолий Хвисевич : [“Факелы и ракеты”] // Художники Брестчины : альбом-каталог. Брест, 1997. С. 100–101.

  6. ХвісевічАнатоль // Зямля пад белымі крыламі : сучаснае мастацтва Брэстчыны. [Б. м. : б. в., 2010].

  7. Ліхадзедаў, У. Знічкі Айчыны : [гісторыя гарадоў Беларусі ў старых паштоўках, знакамітыя ўраджэнцы, у т. л. А. Хвісевіч] / У. Ліхадзедаў, А. Карлюкевіч. Мінск, 2008.

  8. Гармель, Е. Выставка «С любовью к Женщине» работает в Бресте : [упоминается А. Хвисевич] / Елена Гармель, фото Валерия Короля // Заря. 2014. 27 февраля.

  9. Гапеева, Т. Выставка «Рождественские узоры» от брестских художников : [упоминается А. Хвисевич] / Татьяна Гапеева // Брестская газета. 2013. 10–16 января (№ 2).

  10. Карлюкевич, А. Погасшие звездочки Отечества : Брест и Брестчина / Алесь Карлюкевич // Голас Радзімы. 2008. 20 марта.

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 700 разоў Апошняя змена Аўторак, 02 Чэрвень 2020 10:49