У 1974 годзе Валянціна Локун пераехала ў г. Пінск. Скончыла аспірантуру пры Беларускім дзяржаўным універсітэце імя У. І. Леніна. У 1984 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю «Праблемы стылю беларускай ваеннай прозы» (на матэрыяле творчасці Васіля Быкава, Барыса Сачанкі, Івана Чыгрынава). Працавала старшым выкладчыкам Брэсцкага педінстытута (1985–1998). У 1987–2007 гадах – супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкi Купалы НАН Беларусі, з 1987 па 1998 год сумяшчала працу ў Інстытуце літаратуры з выкладаннем у педінстытуце.
Першая публікацыя В. I. Локун з’явілася ў 1973 годзе ў пінскай раённай газеце «Полесская правда». Аўтар больш чым сотні навуковых артыкулаў па праблемах развіцця беларускай літаратуры ў кантэксце сусветнай літаратуры, а таксама некалькіх зборнікаў і манаграфій. Адна з аўтараў «Гісторыі беларускай літаратуры XX стагоддзя» ў 4-х тамах. У сааўтарстве выдадзены «Нарысы беларуска-ўкраінскіх літаратурных сувязей» (у 2003 г. выдадзены на ўкраінскай мове ў Кіеве), «Беларуская літаратура ў кантэксце славянскіх літаратур ХІХ–ХХ стст.» (2006). Апошняя яе манаграфія ўзроўню доктарскай дысертацыі «Васіль Быкаў у кантэксце сусветнай літаратуры» (2005) па многіх прычынах засталася не абароненай.
В. I. Локун – адна з першых на навуковым узроўні зрабіла спробу прасачыць гісторыю літаратуры краю, асабліва дэталёва аналізуючы творчасць сучасных пісьменнікаў Піншчыны. Валянціна Іванаўна зрабіла агляды творчасці многіх маладых членаў Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, якія паспелі выдаць па адной-дзве кнігі. Гэта значыць, не толькі глыбінна даследавала айчынны літаратурны працэс, але і ўважліва, прафесійна, усхвалявана адсочвала новыя таленты, падтрымлівала іх сваім важкім словам вядомага навукоўцы і літаратара, заўсёды трымала руку на пульсе літаратурнага жыцця ў самым шырокім сэнсе гэтага слова – ад пачаткоўцаў-землякоў да сусветнага маштабу.
В. І. Локун з 1998 года была членам Саюза беларускіх пісьменнікаў, а з 2006 года – Саюза пісьменнікаў Беларусі. Двойчы лаўрэат прэміі часопіса «Полымя»: у 1993 годзе – за артыкул «У пошуках маральнага ідэалу. Проза Уладзіміра Караткевіча» (№ 6); у 2001 годзе – за артыкул «Узняцца да лёсу агульначалавечага (Талстоўскія традыцыі ў развіцці беларускай ваеннай прозы)» (№ 5). У 2004 годзе была ўдастоена прэміі за выкананне навукова-даследчай работы «Культурно-исторические белорусско-украинские связи: литературно-языковый аспект».
У 2006 годзе Валянціна Іванаўна была ўзнагароджана медалём Святой Еўфрасінні Полацкай ад ГА «Міжнародны Фонд Святой Еўфрасінні Полацкай» за актыўны ўдзел у рабоце Фонда з мэтай распаўсюджання ідэй хрысціянскага высокага духу, хрысціянскай маралі, заснаванай на дабрыні і міласэрнасці, вялікую асветніцкую дзейнасць.
16 чэрвеня 2016 года Валянціна Іванаўна Локун заўчасна, пасля працяглай хваробы, памерла.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2016 г. Пінскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Я. Янішчыц. Станкевіч Клаўдзія Аляксандраўна, гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі
Творы В. І. Локун
-
ВасільБыкаў у кантэксце сусветнай літаратуры : [манаграфія] / В. І. Локун. – Мінск : Технопринт, 2005. – 227 с.
-
Нарысы беларуска-ўкраінскіх літаратурных сувязей: культурна-гістарычны і літаратуразнаўчы аспекты праблемы / М. А. Тычына, Ж. С. Шаладонава, В. І. Локун і інш. ; навук. рэд.: М. А. Тычына, У. І. Мархель ; Нац. акад. навук Беларусі, Аддз-не гуманітар. навук і мастацтваў, Ін-т літ. імя Я. Купалы. – Мінск : Беларуская навука, 2002. – 361 с.
-
Маральна-філасофскія пошукі беларускай ваеннай і гістарычнай прозы, 1950–1960 гг. / В. І. Локун ; АН Беларусі, Інстытут літ. імя Я. Купалы. – Мінск : Навука і тэхніка, 1995. – 110 с.
-
Да новых вышынь : літаратурна-крытычныя артыкулы / В. І. Локун ; навук. рэд. Д. Я. Бугаеў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1991. – 224 с.
-
Пакліканая : Літаратурная творчасць Валянціны Коўтун / Валянціна Локун // Полымя. 2016. № 2. С. 147–160.
-
Дарогі варта выбудоўваць у розных кірунках : [рэц. на кнігу А. Карлюкевіча «Братэрства» (Мінск: Звязда, 2014)] / Валянціна Локун // Полымя. 2016. № 1. С. 181–185.
-
У кожнага свой шлях да літаратуры / Валянціна Локун // Полымя. 2015. № 5. С.174–176.
-
Последние романтики XIX столетия / Валентина Локун // Нёман. 2015. № 8. С. 206–214.
-
Зачараваныя дзяцінствам / Валянціна Локун // Полымя. 2015. № 1. С. 159–167.
-
Военная проза Владимира Гниломедова / Валентина Локун// Нёман. 2015. № 1. С.204–215.
-
Вайна як трагедія народнага лёсу ў творчасці Уладзіміра Гніламёдова / Валянціна Локун // Роднае слова. 2015. № 3. С. 25–28.
-
Вайна як трагедія народнага лёсу / Валянціна Локун // Полымя. 2015. № 8. С. 132–136.
-
«Непрыдуманыя гісторыі» Марыі Ляшук / Валянціна Локун // Народная трыбуна. 2015. 2 кастрычніка (№ 40). С. 11.
-
Я тут жыву і ганаруся роднай старонкай / Валянціна Локун // Роднае слова. 2014. № 5. С. 65–68.
-
Мастацкі «код» Алены Брава / Валянціна Локун // Полымя. 2014. № 3. С. 121–126.
-
Вайна і мір Уладзіміра Гніламёдава / Валянціна Локун // Полымя. 2014. № 9. С. 142–148.
-
АлесьКарлюкевіч – казачнік / Валянціна Локун // Роднае слова. 2014. № 12. С.18–20.
-
Цэнтрам быційнай прасторы / Валянціна Локун // Маладосць. 2013. № 10. С.56–60.
-
Сучасная беларуская кампаратывістыка: глыбіня і маштабнасць пошуку (па старонках манаграфіі «Літаратурная карта Еўропы: кантакты, тыпалогія, інтэртэкстуальнасць») / Валянціна Локун // Полымя. 2013. № 1. С. 154–163.
-
Птахі з падрэзанымі крыламі. Фрэдэрык Стэндаль і Змітрок Бядуля: да праблемы свабоды і чалавека / Валянціна Локун // Полымя. 2013. № 11. С. 146–154; № 12. С. 120–127.
-
Олег Ждан: траектория жизни – траектория таланта : литературный портрет / Валентина Локун // Нёман. 2013.№ 11. С. 180–192.
-
Мікрасвет, у якім увасоблены макрасвет : штрыхі да творчага партрэта Алеся Карлюкевіча / Валянціна Локун // Роднае слова. 2013. № 6. С. 85–90.
-
Атлантыда Анатоля Крэйдзіча / Валянціна Локун // Маладосць. 2013. № 3. С. 100–102.
-
Супраць духоўнай пустаты / Валянціна Локун // Полымя. 2012. № 5. С. 164–168.
-
Настальгія па страчанаму раю : [пра аповесць А. Федарэнкі «Дзікі луг» (Маладосць. 2012. № 6)] / Валянціна Локун // Маладосць. 2012. № 12. С. 72–76.
-
Исследование, которого ждали давно : [пра кнігу: Мікуліч, М. У. Паэзія Заходняй Беларусі (1921–1939) / М. У. Мікуліч. Мінск: Бел. навука, 2010. 462 с.] / Валентина Локун // Нёман. 2012. № 4. С. 204–210.
-
Лестница, ведущая в духовную пропасть / Валентина Локун // Нёман. 2011. № 11. С. 195–202.
-
ВасільБыкаў у кантэксце сусветнай літаратуры. Канцэпцыя вайны і чалавека / В. І. Локун // Васіль Быкаў: вядомы і невядомы : літаратуразнаўчае эсэ, успаміны / [укл. М. Мінзер]. Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2011. С. 5–83.
-
Берасцейскае шматгалоссе / Валянціна Локун // Маладосць. 2011. № 8. С. 105–110.
-
Малітва, звернутая да людзей / Валянціна Локун // Маладосць. 2010. № 4. С. 128–131.
-
Проза Уладзіміра Гніламёдава / Валянціна Локун // Полымя. 2009. № 2. С. 165–173.
-
УладзімірДамашэвіч: амплітуда таленту / Валянціна Локун // Полымя. 2008. № 8. С. 164–172.
-
Пакліканыя і абраныя / Валянціна Локун // Полымя. 2008. № 2. С. 185–191.
-
О моем друге и покровителе. Воспоминания о В. А. Коваленко / Валентина Локун// Нёман. 2008. № 6. С. 64–73.
-
Ну, какие наши годы! : [о Т. А. Хвагиной] / Валентина Локун // Карлин. Пинск, 2008. 25 апреля (№ 11–12). С. 8.
-
Творчество Василя Быкова в контексте мировой литературы / Валентина Локун // Нёман. 2007. № 5. С. 168–180.
-
Пинщина литературная / Валентина Локун // Нёман. 2007. № 8. С. 139–154.
-
Еще раз о лейтенантах… : краткие заметки о военной прозе Николая Еленевского / Валентина Локун // Нёман. 2005. № 9. С. 175–177.
-
«Векапомныя дні» – пра вогненныя гады / Валянціна Локун // Беларуская думка. 2005. № 7. С. 152–156.
-
Проза 2003: духовные поиски и художественные решения. По страницам литературных изданий / Валентина Локун // Нёман. 2004. № 4. С. 164–180.
-
Праз церніі да дасканаласці. Беларускі раман на пачатку XXI стагоддзя / Валянціна Локун // Беларуская думка. 2004. № 5. С. 165–171.
-
Вайна – не толькі поле бою : Да 80-годдзю з дня нараджэння В. Быкава / Валянціна Локун // Беларуская думка. 2004. № 6. С. 86–93.
-
Алесь Асіпенка ; Уладзімір Дамашэвіч / В. І. Локун // Гiсторыя беларускай лiтаратуры XX стагоддзя : у 4 т. Мінск : Беларуская навука, 2004. Т. 4, кн. 1. 1966–1985. С. 166–186; 343–360.
-
Иван Шамякин: в поисках нравственного идеала (конец XX – начало XXI веков) / Валентина Локун // Нёман. 2003. № 10. С. 183–191.
-
На духоўным пераломе : агляд прозы апошніх гадоў / Валянціна Локун // Полымя. 2002. № 9–10. С. 246–268.
-
Іван Шамякін // В. І. Локун // Гісторыя беларускай літаратуры стагоддзя : у 4 т. Мінск : Беларуская навука, 2002. Т. 3. 1941–1965. С. 597–639.
-
Уладзімір Караткевіч і яго творчасць у еўрапейскім культурным кантэксце / В. І. Локун // У пошуку маральнага ідэалу. Проза Уладзіміра Караткевіча : навук. зборнік. Мінск : Беларускі кнігазбор, 2000. С. 133–152.
Аб жыцці і творчасці В. І. Локун
-
Валянціна Локун // Літаратурная карта Берасцейшчыны / укл. А. Крэйдзіч. Брэст, 2008. С. 464–466.
-
Локун Валентина Ивановна// Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 32.
-
Локун Валентина Ивановна// Учёные Пинщины / авт.-сост. И. А. Кибак, П. Н. Синкевич, В. В. Василевицкий. Пинск, 2012. С. 81.
-
Локун Валентина Ивановна // На ладонях Припяти и Пины / авт.-сост. И. А. Кибак. Минск : ОДО «Тонпик», 2004. С. 134.
-
ЛокунВалянціна Іванаўна // Памяць : гіст.-дакум. хроніка Пінскага раёна. Мінск, 2003. С. 484–485.
-
Валянціна Локун// Піншчына літаратурная: вершы, проза / Рэдакцыя газеты «Пінскі веснік». Пiнск, 1999. С. 102–103.
-
Шамякіна, А. Жыццё як шчасце і выпрабаванне : Літаратуразнаўцы Валянціне Локун споўнілася б 70 гадоў ; Больш чым крытыка / Алеся Шамякіна // ЛiМ. 2016. 5 жніўня (№ 31). С. 5.
-
Локун Валентина Ивановна: некролог / Пинский городской Совет депутатов, Пинский городской исполнительный комитет, редакция газеты «Пінскі веснік» // Пінскі веснік. 2016. 24 чэрвеня (№ 25). С. 3.
-
Крэйдзіч, А. Ад яе сыходзіла толькі светлыня : Не стала літаратурнага крытыка Валянціны Локун / Анатоль Крэйдзіч // ЛіМ. 2016. 24 чэрвеня (№ 25). С. 3;Народная трыбуна. 2016. 24 чэрвеня (№ 26) С. 11; Заря. 2016. 2 июля (№ 75). С. 3.
-
Ильенков, В. Валентина Ивановна Локун отмечена в особой номинации «За женское мужество» / Вячеслав Ильенков // Пінскі веснік. 2012. 13 сакавіка.
-
Ляшук, М. Юбилей в кругу друзей : [В. Локун] / Мария Ляшук // Пінскі веснік. 2011. 12 жніўня.
-
Гришковец, В. Белорусская проза Валентины Локун / Валерий Гришковец // Заря. 2007. 6 февраля.
-
Побединская, С. Имя Локун – в новом сборнике / С. Побединская // Пінскі веснік. 2007. 12 студзеня (№ 4). С. 12.
-
Ляшук, М. Поздравили искренне и сердечно : [юбилей В. И. Локун] / Мария Ляшук // Пінскі веснік. 2006. 11 жніўня. С. 2.
-
Побединская, С. И все-таки судьбою не обделена! : [к юбилею В. И. Локун] / С. Побединская // Пінскі веснік. 2006. 4 жніўня. С. 1–2.
-
Локун, В. И. Корни прозы Василя Быкова / В. И. Локун ; интервью взял Семён Шапиро // Пінскі веснік. 2006. 20 студзеня. С. 9.
-
Побединская, С. Диплом и премия от трех президентов/ С. Побединская // Пінскі веснік. 2004. 23 ліпеня.
-
Грышкевіч, С.Тэксты і падтэксты нашых землякоў: [пра артыкул В. Локун «Иван Шамякин: в поиске нравственного идеала»] / Сяргей Грышкевіч // Заря. 2004. 24 января.
-
Ляшук, М. Кругі жыцця, асвечаныя сэрцам : [пра кнігу В. І. Локун «Кругі жыцця – кругі літаратуры»] / Марыя Ляшук // Пінскі веснік. 2002. 31 мая.
-
Мірчук, А. Прэмія часопіса – пінчанцы : [В. І. Локун атрымала прэмію часопіса «Полымя»] / А. Мірчук // Пінскі веснік. 2002. 2 сакавіка. С. 2.
-
Побединская, С. С идеалом тургеневской героини: кандидат философских наукВ. И. Локун / С. Побединская // Пінскі веснік. 2001. 7 сакавіка (№ 20). С. 3.