У дзяцiнстве Юзаф Крашэўскi жыў у Доўгім каля Пружан, у Раманаве пад Бялай Падляскай. У Раманаве Юзаф выхоўваўся ў бабулi i дзядулi Мальскiх. Вучыўся ў блiжэйшай да Раманава школе г. Бялай (цяпер г. Бяла-Падляска) чатыры гады. З 1827 года вучыўся ў Свiслацкай гiмназii, з 1829 – у Вiленскiм унiверсiтэце на лiтаратурным факультэце. Развiваў розныя iнтарэсы: складаў вершы, маляваў, добра граў на фартэпiяна i сачыняў музыку.
Пасля выбуху паўстання 1830 года разам з таварышамi быў арыштаваны. Да сакавiка 1832 года знаходзiўся ў турме за ўдзел у антыцарскай змове. Пасля многiх намаганняў сваякоў Юзаф Крашэўскi быў звольнены i пакiнуты ў Вiльнi пад наглядам палiцыi. Пiсаў свае першыя аповесцi, шмат часу прысвячаў музыцы. Жыў з 1834 годаў Доўгiм. У 1841–1851 гадах рэдагаваў вiленскi часопiс «Athenaeum», з 1860 года жыў у Варшаве, быў рэдактарам газеты «GazetaPolska». Дзейнасць Крашэўскага як рэдактара прынесла поспех газеце, наклад яе вырас за год з 500 да 8000 экзэмпляраў.
Пасля пачатку паўстання 1863 годаЮзаф Крашэўскi пакiнуў Варшаву, паехаў у Саксонiю. Жыў у Дрэздэне, дзе быў актыўны пры ўсiх справах эмiграцыi, стаў скарбнiкам Дабрачыннага камiтэта. У 1868 годзе ў Дрэздэне адкрыў уласную друкарню, якая праiснавала да 1871 года.
Як празаiк Ю. Крашэўскi дэбютаваў у 1831 годзе, першыя рэцэнзii на яго аповесцi былi адмоўныя. Напiсаў паэтычную трылогiю з гiсторыi Лiтвы «Анафеляс» (1840–1845), якую рэцэнзаваў Ян Чачот. Аўтар 223 раманаў i аповесцей. Цяжкае жыццё беларускага i ўкраiнскага прыгоннага сялянства паказаў у творах: «Гiсторыя Саўкi» (1842), «Уляна» (1843), «Астап Бандарчук» (1847), «Хата за вёскай» (1853–1854), «Ярмола» (1857), «Гiсторыя Калка ў плоце» (1860), «На Палессi» (1884).
Юзаф Крашэўскi стварыў у польскай лiтаратуры новы тып рэалiстычнага гiстарычнага рамана. Мiнуламу Польшчы, Беларусi, Лiтвы i Украiны прысвяцiў раманы: «Апошнiя з слуцкiх князёў» (1841), «Зыгмунтаўскiя часы» (1846), «Залаты яблык» (1853), «Графiня Косель» (1873), «Бруль» (1874), «Старая казка» (1876), «Кароль у Нясвiжы. 1784» (1885) i iнш. У Нясвiжы адбываюцца падзеi камедый «Пане Каханку», «Радзiвiл у гасцiне».
Аўтар навуковых прац: «Старажытная Лiтва. Яе гiсторыя, законы, мова, вера, звычаi, песнi…» (1847–1850), «Барысаў» (1848), «Мастацтва ў славян, асаблiва ў Польшчы i добрахрысцiянскай Лiтве» (1860) i iнш. Падарожжы па Беларусi апiсаў у нарысах: «Пiнск i Пiншчына» (1832), «Успамiны Палесся, Валынii Лiтвы» (1840), «Малюнкi з жыцця i падарожжаў» (1842), «Адзенне мяшчан i сялян з ваколiц Брэста, Кобрына, i Пружан» (1860).
Маляваў тыпы беларускiх сялян, вясковыя пабудовы, пейзажы. Перапiсваўся з В. Каратынскiм, А. Плугам, А. Ельскiм, А. Кiркорам, В. Дунiным-Марцiнкевiчам i iншымi беларускiмi i беларуска-польскiмi пiсьменнiкамi. Сябраваў з мастаком Напалеонам Ордай, настойлiва падтрымлiваў яго ў выданнi альбома з малюнкамi.
Памёр Юзаф Крашэўскi 19 сакавiка 1887 года ў Жэневе ад запалення лёгкiх. Труну перавезлi ў Кракаў, дзе 18 красавiка адбылося ўрачыстае пахаванне ў Склепе Заслужаных на Скалцы.
У «Книге рекордов Гиннеса» Юзаф Крашэўскi названы самым прадуктыўным аўтарам «эпохi гусiнага пяра», якi напiсаў больш за 600 тамоў раманаў i гiстарычных аповесцей.
Вялiкую працу па захаваннi памяцi аб Ю. Крашэўскiм вядуць у музеi-сядзiбе «Пружанскi палацык». У снежнi 2003 года супрацоўнiкi музея Ю. Крашэўскага ў Раманаве (Польшча) перадалi «Пружанскаму палацыку» падрыхтаваную iмi выставу «З Доўгага ў свет» – першы i самы вялiкi збор фотадакументальных матэрыялаў, прысвечаных жыццю i творчасцi «тытана працы». Выстава «З Доўгага ў свет» – гэта дасканалы фотадакументальны збор з 128 копiй матэрыялаў, зробленых з арыгiналаў мемарыяльнага музея Ю. Крашэўскага ў Раманаве, а таксама з iншых музеяў i бiблiятэк Польшчы. У сакавiку 2008 годаў брэсцкiм музеi «Выратаваныя мастацкiя каштоўнасцi» была адкрыта выстава «Знакамiты i малавядомы Юзаф Iгнацы Крашэўскi».
У 2013 годзе ў Мінску выйшла інфармацыйнае электроннае выданне «Юзаф Ігнацый Крашэўскі (1812–1887)», падрыхтаванае па ініцыятыве Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2017 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii
Творы Ю. I. Крашэўскага
-
Последняя из слуцких князей. Хроника времен Сигизмунда III : повесть / Ю. И. Крашевский ; пер. с пол. Михаила Кенько // Нёман. 2013. № 12. С. 110–163.
-
Песнь о Витоле : фрагменты поэмы / Ю. И. Крашевский ; пер. с пол. [и сост.] Р. Н. Гусевой ; [послесл. И. Гетмана]. – Брест : Альтернатива, 2011. – 174 с.
-
Дарыпилигрима : стихи / Ю. И. Крашевский ; пер. с пол. И. Гусевой. – Брест : Альтернатива, 2010. – 127 с.
-
Карольу Нясвiжы. 1784; Апошняя са слуцкiх князёў : гiст. аповесцi / Ю. I. Крашэўскi. – Мiнск : Мастацкая лiтаратура, 2009. – 335 с. – (Скарбы сусветнай лiтаратуры).
-
Карольу Нясвiжы: замалёўкi з мiнулага / Ю. I. Крашэўскi // Маладосць. 2009. № 2. С. 80–94.
-
Апошняяса слуцкiх князёў : хронiка з часоў Жыгiмонта Трэцяга / Ю. I. Крашэўскi // Маладосць. 2008. № 4–9.
-
Мацiкаралёў (Ягайлавы часы); Паперы Глiнкi : гiст. аповесцi / Ю. I. Крашэўскi. – Мiнск : Мастацкая лiтаратура, 2007. – 431 с. – (Скарбы сусветнай лiтаратуры).
-
Апошнiяхвiлiны князя Ваяводы (Пане Каханку) : аповесць / Ю. I. Крашэўскi // Крынiца. 1998. № 3. С. 3–56.
-
Маслав; Кунигас : ист. романы / Ю. И. Крашевский. – Москва : Печатное дело, 1994. – 431 с. – (Пыль веков).
-
Из времёнСемилетней войны / Ю. И. Крашевский. – Минск : Мастацкая лiтаратура, 1994. – 319 с.
-
Корольхолопов : ист. роман / Ю. И. Крашевский. – Москва : Печатное дело, 1993. – 431 с. – (Пыль веков).
-
ГрафиняКозель; Брюль : романы / Ю. И. Крашевский. – Минск : Мастацкая лiтаратура, 1993. – 668 с.
-
ГрафиняКозель : роман / Ю. И. Крашевский. – Владимир : Родник, 1992. – 352 с.
-
Хатаза вёскай : аповесць / Ю. I. Крашэўскi. – Мiнск : Мастацкая лiтаратура, 1989. – 374 с. – (Бiблiятэка замежнай прозы).
-
ДневникСерафины : романы / Ю. И. Крашевский. – Москва : Художественная литература, 1987. – 588 с. – Содерж.: Роман без названия ; Дневник Серафины ; Сумасбродка.
Аб жыццi i творчасцi Ю. I. Крашэўскага
-
Крашэўскi Юзеф Ігнацы / С. Дз. Малюковіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мiнск, 1999. Т. 8. С. 470–471.
-
Крашевский Юзеф Игнацы / М. Ф. Пилипенко // Республика Беларусь : энциклопедия : в [7] т. Минск, 2007. Т. 4. С. 278.
-
Юзаф Iгнацi Крашэ¢ñêi // Ëiòàðàòóðíàÿ êàðòà Áåðàñöåéø÷ûíû / óêëàä. À. Êðýéäçi÷. Áðýñò, 2008. Ñ. 414–416.
-
Áðàòû Þçàô i Êàÿòûí Êðàøý¢ñêiÿ // Ëiòàðàòóðíàÿ Áåðàñöåéø÷ûíà : êðàÿçíàўчыя нарысы, партрэты, артыкулы / В. Я. Ляшук, Г. М. Снiтко. Мiнск : Литература и Искусство, 2008. С. 113–117.
-
Юзаф Ігнацый Крашэўскі (1812–1887) [Электронны рэсурс] = Józef Ignacy Kraszewski = Юзеф Игнаций Крашевский = Юзеф Ігнацій Крашевський : [інфармацыйнае электроннае выданне / Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага і інш.] ; склад.: Л. В. Гарбачова, А. М. Мяснянкіна ; пад навук. рэд. Т. В. Кузьмініч. – Мінск : Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2013. – 2 электрон. апт. дыскі (CD-ROM) + буклет.
-
История в зеркале литературы : исторический роман Ю. Крашевского в контексте европейской истории и литературы (к 200-летию со дня рождения) : сборник материалов Международного научно-практического семинара преподавателей и студентов, Брест, 23―24 ноября 2012 года / [редкол.: Л. М. Садко, И. А. Ворон, Л. Н. Грицук]. – Брест : БрГУ, 2013. – 82 с.
-
Денисевич, А. Н. Ю. И. Крашевский. Этнография. Графика. Живопись / А. Н. Денисевич, А. А. Денисевич. – Брест : Брестская типография, 2012. – 179 с., [20] л. ил.
-
Гусева, Р. Н. В поисках Юзефа Крашевского : проза и переводы / Руслана Николаевна Гусева. – Брест : Альтернатива, 2012. – 195 с.
-
Гусева, Р. Н. Третья попытка : лирика, переводы / Руслана Николаевна Гусева. – Брест : Альтернатива, 2010. – 211 с. – Переводы стихов Ю. И. Крашевского.
-
Гусева, И. Н. На языке любви : поэзия : [в т. ч. переводы произведений Ю. И. Крашевского] / Ирина Николаевна Гусева. – Брест : Альтернатива, 2010. – 154 с.
-
К Крашевскому в Романов и Долгое : стихи и проза / [сост. Р. Н. Гусева]. – Брест : Альтернатива, 2009. – 159 с., [6] л. ил.
-
Конспектыпо Ю. И. Крашевскому / сост. Р. Н. Гусева. – Брест : Альтернатива, 2010. – 192 с.
-
Авторы. Самые продуктивные // Книга рекордов Гиннеса. 1988. Москва, 1989. С. 93.
-
Мяснянкина, А. М. Наследие Ю. И. Крашевского как школа корпоративного взаимодействия. Брестская областная библиотека им. М. Горького в сотрудничестве с библиотеками, архивами, музеями Польши и Украины / А. М. Мяснянкина // Бібліяпанарама. Брэст, 2014. Вып. 18. С. 68–72.
-
Баўкуновіч, Л. Л. Гістарычныя матывы ў творчасці Ю. І. Крашэўскага / Л. Л. Баўкуновіч // Содружество наук. Барановичи–2013 : материалы IX междунар. науч.-практ. конф. молодых исследователей, 23–24 мая 2013 г., г. Барановичи / Учреждение образования «Барановичский государственный университет». Барановичи, 2013. Кн. 1. С. 179–180.
-
Бобрык, В. «Мы жменяй чужых тут выгнаннікаў» — вобраз будачнікаў у рамане Ю. І. Крашэўскага «Будачнік» / Вітальд Бобрык // Комплекснае даследаванне фальклору і этнакультуры Палесся / Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Мiнск, 2005. С. 273–275.
-
Юзаф Iгнацы Крашэўскi: пра яго / падрыхтавала С. Малюковiч // Крынiца. 1998. № 9. С. 2–27.
-
Гармель, Е. По дороге Крашевского : [в Минске состоялась презентация новых мультимедийных проектов Национальной библиотеки Беларуси, среди которых «Наследие Юзефа Игнация Крашевского»] / Елена Гармель // Заря. 2014. 22 февраля. С. 4.
-
Литвинович, Е. 600 томов — на двух языках : [в Ружанах состоялось заседание Международного совета проекта «Виртуальная реконструкция наследия Юзефа Крашевского»] / Евгений Литвинович // Заря. 2013. 18 июня. С. 4.
-
Бяласін, Я. І мастак, і пісьменнік : [аб прэзентацыі кнігі А. Дзенісевіча «Крашевский» у Брэсцкай ЦГБ імя А. С. Пушкіна] / Яўген Бяласін // Брестский курьер. 2013. 2 мая (№ 18). С. 32.
-
Пашкевiч, К. Крашэўскi знакамiты i невядомы : [пра канферэнцыю «Крашэўскi знакамiты i невядомы» ў музеi «Пружанскi палацык»] / К. Пашкевiч // Раённыя буднi. Пружаны, 2012. 4 лютага. С. 4.
-
Зялевiч, А. Калекцыя iмя Крашэўскага : [аб прэзентацыi кнiгазбору Ю. Крашэўскага ў музеi-сядзiбе «Пружанскi палацык»] / Алена Зялевiч // Вечерний Брест. 2011. 18 ноября. С. 7.
-
Бензярук, Р. Крашэўскiя на Жабiнкаўшчыне / Расціслаў Бензярук // Сельская праўда. Жабiнка, 2007. 11 жніўня.
-
Бунеева, Л. Возвращение Крашевского / Людмила Бунеева // Вечерний Брест. 2008. 2 апреля. С. 24.
-
Гармель, Е. Знаменитый и малоизвестный Крашевский / Елена Гармель // Заря. 2008. 25 марта. С. 4.
-
Иринич, И. Знаменитый и малоизвестный Крашевский / И. Иринич // Обозреватель. 2008. 28 марта. С. 12.
-
Юзаф Крашэўскi на нашай глебе / С. І. // Культура. 2007. 27 кастрычніка – 2 лiстапада (№ 43). С. 22.