Панядзелак, 13 Люты 2017 09:49

10 снежня 2016 г. – 65 гадоў з дня нараджэння Алеся (Аляксандра Канстанцінавіча) Каско (1951), паэта, празаіка, лаўрэата Літаратурных прэмій імя А. Куляшова і імя У. Калесніка

Аляксандр Канстанцінавіч Касконарадзіўся 10 снежня 1951 года ў вёсцы Чудзін Ганцавіцкага раёнаБрэсцкай вобласці ў мнагадзетнай сям’і.Бацька, Канстанцін Рыгоравіч, лічыўся сярод вяскоўцаў майстрам на ўсе рукі. Маці, КсеніяВасільеўна, працавала ў мясцовым калгасе трактарысткай.

 

У старшых класах мясцовай сярэдняй школы, куды Алесьпайшоў у 1958 годзе, яму пашанцавала быць вучнемМіколы Купрэева, які працаваў настаўнікамлітаратуры і ўжо тады быў вядомым паэтам. Першы верш Алесь Каско напісаў у шостым класе, а ў выпускным свой верш «Пралескі» надрукаваў у ганцавіцкай раённай газеце «Савецкае Палессе».

Пасля заканчэння школы ў 1968 годзе Алесь Каско паступіў на філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытутаімя А. С. Пушкіна на аддзяленне беларускай мовы і літаратуры, дзе ў гэты час вучыліся М. Пракаповіч, А. Разанаў, В. Жуковіч,Р. Сыраватка, А. Зайка. Пачынаючы паэт далучыўся да літаратурнага жыцця:пасябраваў са студэнтамі-паэтамі, рэгулярна наведваў пасяджэнні інстытуцкага літаратурнага гуртка і абласнога літаб’яднання, змяшчаў свае вершы ў абласной газеце «Заря», урэспубліканскай «Чырвонай змене». Лёс звёў яго з выдатным педагогам, пісьменнікам Уладзімірам Андрэевічам Калеснікам, які аказаў моцны ўплыў на маладога паэта, падтрымаў і дапамог яму развіць творчыя здольнасці.

У пачатку 1971 года Алесь Каско перапыніў вучобу ў інстытуце і стаў працаваць настаўнікам у Рагазнянскай васьмігодцы Брэсцкага раёна, потым у Чудзінскай СШ. Адсюль увосень таго ж года прызваны ў Савецкую армію. Пасля службы зноў настаўнічаў у роднай вёсцы і вучыўся на завочным аддзяленні педінстытута. У 1974 годзе перавёўся на стацыянар і ў гэтым жа годзе быў накіраваны на Рэспубліканскі семінар маладых літаратараў у Каралішчавічы.

Пасля заканчэння інстытута ў 1976 годзе з жонкаю Людмілаю і сынам Вадзімам АляксандрКанстанцінавіч прыехаў у Жабінку, дзе ў 1987 годзе ў сям’і нарадзілася дачка Оля. Да 1984 года працаваў карэспандэнтам жабінкаўскай раённай газеты «Сельская праўда», з’яўляўся старшынёю раённага літаб’яднання «Плынь». У 1984 годзе Алесь Каскостаў членам Саюза пісьменнікаў Беларусі.

У 1984–1991 гадах А. К. Каско працаваў рэдактарам Брэсцкай абласной студыі тэлебачання, разам з М. Пракаповічам рыхтаваў літаратурна-драматычныя перадачы. З 1991 года ўзначальваў Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі. На гэтай пасадзе заснаваўсерыю паэтычныхаўтарскіх кніжак «Берасцейскае вогнішча». З яго дапамогай выйшла кніга В. Ф. Праскурава «Наўсцяж вясковай вуліцы» (1995).

А. К. Каско ў 2007 г. вярнуўся ў жабінкаўскую «Сельскую праўду», на яе старонках друкуюцца яго карэспандэнцыі, рэпартажы, інтэрв’ю, нарысы, вершы.Кіруе літаратурнай студыяй «Вестка» пры раённай дзіцячай бібліятэцы, актыўна дапамагае пачынаючым паэтам авалодаць словам, любіць родную мову.Ён часты госць на літаратурных вечарынах у школах,арганізацыях, бібліятэках Жабінкі і Брэста. Нямала ён зрабіў па ўпарадкаванні месцаў пахаванняў М. Рудкоўскага, І. Кірэйчыка, прыклаў шмат намаганняў, каб на магіле паэта В. Гадулькі ў в. Федзькавічы з’явіўся помнік.

Вынікам плённай працы на паэтычнай ніве з’явіліся кнігі вершаў: «Вестка» (у калектыўным зборніку «Нашчадкі» з серыі «Першая кніга паэта», 1979), «Свой камень» (у калектыўным зборніку «Трохперсце», 2008), «Скразная лінія» (1982), «Набліжэнне» (1989), «Час прысутнасці» (1994), «45» (1996), «Трохкроп’е» (2001), «Нічога больш» (2011), «Прыадхінуты небасхіл» (2012), «Межавыя знакі» (2014). У 2001 годзе запісаў казкі землякоў-чудзінцаў і выдаў іх у зборніку народных казак «Чыстага ўсё нячыстае баіцца», у 2004 годзе выйшла кніжка вершаў і казак «Два сонцы».

Творы Алеся Каскодрукавалісяў літаратурным альманаху «Жырандоля» Брэсцкага абласнога аддзялення СБП, у штогодніку «Дзень паэзіі», у штотыднёвіку «ЛіМ», у часопісах «Полымя», «Дзеяслоў», «Крыніца», «Маладосць»,«Нёман», «Роднае слова». У 2009 годзе яго вершы надрукаваны ў літаратурным альманаху «Своя Стихия».

А. К. Каско выступае ў друку як празаік, эсэіст, займаецца рэдактарскай працай. Ім адрэдагаваны кнігі пісьменнікаў Берасцейшчыны: Леаніда Філатава, Івана Арабейкі, Расціслава Бензерука, Алеся Паплаўскага, Івана Лагвіновіча. Пісьменнік шмат увагі надае перакладам на беларускую мову рускіх, украінскіх, польскіх, нямецкіх, македонскіх паэтаў. Ягоныя вершы перакладзены на рускую, украінскую, польскую, балгарскую, літоўскую мовы.

Шматгранная творчасць паэта адзначана літаратурнымі прэміямі: імя Аркадзя Куляшова (1995)за кнігу паэзіі «Час прысутнасці», імяУладзіміра Калесніка (2008)за зборнік вершаў паэтаў Берасцейшчыны «Трохперсце» (А. Каско, М. Пракаповіч, М. Рудкоўскі). Таксама лаўрэат прэміі «Берасцейская зорка-2002», міжнароднай прэміі імя Ганны Краснапёркі (2005). Першым атрымаў заснаваную паэтам-пчаляром М. Папекай незвычайную літаратурную «Мядовую прэмію» (2001).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2016 г. Жабінкаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Карпішчук Марына Віктараўна, бібліёграф

 

ТворыА. Каско

  1. Прыадхінуты небасхіл : вершы / Алесь Каско. – Мінск : Позитив центр, 2012. – 72 с.

  2. Нічога больш : вершы і пераклады / Алесь Каско. – Брэст : Альтернатива, 2011. – 96 с.

  3. Два сонцы : вершы, вымаўлянкі, казкі : [для мал. шк. узросту] / Алесь Каско ; [маст. Г. Хінка-Янушкевіч]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. – 48 с. : іл.

  4. Трохкроп’е : вершы, пераклады, запісы / Алесь Каско. – Брэст : Выдавецкі дом С. Лаўрова, 2001. – 115 с., [1] л. партр.

  5. Чыстага ўсё нячыстае баіцца : чарадзейныя народныя казкі / [запіс, пераказ і прадм. А. Каско ; маст. К. С. Ракіцкі]. – Мінск : Юнацтва, 2001. – 48 с. : іл.

  6. 45 : вершы / Алесь Каско. – Брэст : Шлях, 1996. – 48 с. – (Берасцейскае вогнішча).

  7. Час прысутнасці : вершы, паэма / Алесь Каско. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. – 160 с.

  8. Набліжэнне : вершы / Алесь Каско. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1989. – 128 с. : іл.

  9. Скразная лінія : вершы / Алесь Каско. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1982. – 64 с.

  10. Свой камень : [вершы] / Алесь Каско // Трохперсце : вершы / Міхась Рудкоўскі, Мікола Пракаповіч, Алесь Каско ; [уклад. Л. М. Галубовіч ; уступ. арт. Г. Праневіча]. Мінск, 2008. С. 105–154.

  11. Кругабег : [вершы] / Алесь Каско // Дзядзінец : паэзія Берасцейшчыны / [рэд.-уклад. М. Пракаповіч ; прадм. З. Мельнікавай]. Брэст, [1999]. С. 134–144. (Берасцейскае вогнішча).

  12. Вестка : [вершы] / Алесь Каско // Нашчадкі : зборнік паэзіі. – Мінск, 1979. С. 110–124. (Першая кніга паэта).

  13. Бадановічу ; З Максімавай кніжкаю : [вершы] / Алесь Каско // Максім Багдановіч. Пясняр чыстае красы : успаміны, артыкулы, прысвячэнні / [уклад. Т. Шэляговіч]. Мінск, 2011. С. 286–287.

  14. «Зноў я дома, дома, дома» ; На Дзяды ; «Старое грае, сам стары» ; Вінаград ; Яблынька: [публ. таксама вершы у пер. на літоўс. мову] / Алесь Каско ; [пер. Альгімантаса Антанавічуса] // Sviesa Janguose = Святло ў вокнах : беларус. паэтыч. анталогія / [уклад.: М. Скобла, Gendrik Petkevičius]. Вільнюс, 2008. С. 192–203.

  15. «Калі не цуд, што мой выток, мой Чудзін... » :[вершы] / Алесь Каско // Паміж Бобрыкам іЛанню : Ганцаўшчына літаратурная : проза, паззія, публіцыстыка / [уклад. В. Гардзея, К. Мохара]. Мінск, 2007. С. 312–316. (Беларусь літаратурная).

  16. Маці касманаўта ; Маленства :[вершы] / Алесь Каско // Мама, маці, матуля... : вершы : [зб. беларускіх аўтароў] / [уклад. А. Канапелькі, В. Шніпа]. Мінск, 2006. С. 139, 293.

  17. Истина ; «Играет давнее старик» ; «Жито укрыло нас от ветра и света» ; «Покидаю круговерть ночную» ; «Снег перелётный, вихри пыли» ; Переполох ; «Ах, мама! Лёд сними с души» ; Снежность ; Деревья ; «Холод друзей перебудем» ; «Не стою я тебя: скупой, сварливый» ; Преодоление ; Брату: [стихотворения] / Алесь Каско // Белой Вежи свет : поэзия Брестчины в переводах Валерия Гришковца / [вступ. ст. А. Каско]. Брест, 2005. С. 48–55.

  18. Апошні ваўкалак: гісторыя пра зніклае вяселле / Алесь Каско // Апавяданне-2005/ [уклад. А. Бадака]. Мінск, 2005. С. 152–157.

  19. Гатэль ; Майстэрня ; Вока ; Напярэдадні ; Бяссонне: [вершы] / Алесь Каско // Красаі сіла : анталогія беларус. паэзіі XX ст. / [уклад. М. Скобла]. Мінск, 2003. С. 641–644.

  20. «Дружна прагнуць зярняты рук»: [верш]/ Алесь Каско // Анталогія беларускага санета / [уклад. і аўт прадм. Я. Хвалей]. Мінск, 2002. С. 100–101.

  21. Непакойчыцы : [верш] / Алесь Каско // Топонимическая связь времён / Н. С. Мицкович. Мозырь, 2002. С. 103–104.

  22. «Это ясно, это истно»: [стихотворение] / Алесь Каско // Антология белорусской лирики XIX–XX веков / сост. и пер. с белорус. Геннадия Римского. Минск, 2001. С. 417.

  23. Неба ; «Блізкасьць позьняе вясны» ; «Я вымыўся сёння ў настоеных росах»: [вершы] / Алесь Каско // З прыродай зліўшыся душой : зб. беларус. пейзаж. паэзіі / [склад.: У. А. Лебедзеў, Г. М. Праневіч, У. А. Сенькавец]. Брэст, 2001. С. 168–170.

  24. Маляры ; Зялёны дождж ; Першы гром ; Два сонцы ; Малюнак ; Цяжкае слова ; Хвалько ; Золак ; Жабянятка ; Шчупакі : [вершы] / Алесь Каско // Палёт жаўрука: вершы школьнікаў Брэстчыны / [уклад.: В. Волкава, А. Дэбіш, А. Каско]. Мінск, 1998. С. 104–110.

  25. «Снег перелётный, вихри пыли» : Винцесю Вашеку ; «И тихий снег, и сумрак, и тревога» : [стихотворения] / Алесь Каско ; [пер. В. Гришковца] // Берасцейскія карані ‘98 : гіст.-краязн. і літ. зб. Брэст, 1998. С. 230.

  26. Беларускія гусары ; Неўміручы цесля ; Сон пра 2085 год ; «О лёс мой, выказацца дай»: [вершы] / Алесь Каско // Анталогія беларускай паэзіі : у 3 т. / [уклад. У. Гніламёдаў]. Мінск, 1993. Т. 3. С. 533–536.

  27. Вясна 1986-га : [геаграфічны эцюд] ; Адпяванне ; «За некалькі крокаў спыніліся мы» : [вершы] / Алесь Каско //Берасцейскія карані : гіст.-краязн. і літ. зб. / [рэдкал.: А. Каско (гал. рэд.) і інш.]. Брэст, 1993. С. 163–164.

  28. Мужная мова ; Паязджанка ; Сон пра 2085 год: [вершы] / Алесь Каско // Матчына слова : кніга пра беларускую мову / [прадм. Н. Гілевіча ; уклад. У. Паўлава]. Мінск, 1991. С. 165–167.

 

Аб жыцці і творчасці А. Каско

 

  1. Каско Алесь(Аляксандр Канстанцінавіч) // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т.Мінск, 1999. Т. 8 С. 143.

  2. Алесь Каско // Літаратурная карта Берасцейшчыны / [уклад. А. Крэйдзіч]. Брэст, 2008. С. 159–163.

  3. Башчук, А. В. Каско Аляксандр Канстанцінавіч / А. В. Башчук // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 652–653.

  4. Алесь Каско // Памяць. Жабінкаўскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1999. С. 471.

  5. Алесь Каско // Памяць. Ганцавіцкі раён: гіст.-дакум. хроніка. – Мінск, 1999. С. 426–427.

  6. Каско Алесь Канстанцінавіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1995. Т. 3. С. 11.

  7. Козіч, В. І. Каско Алесь / В. І. Козіч // Беларускіяпісьменнікі : біябібліягр. слоўнiк : у 6 т. Мінск, 1994. Т. 3. С. 207–208.

  8. Алесь Каско // Беларускія пісьменнікі (1917–1990) : даведнік / [склад. А. К. Гардзіцкі]. Мінск, 1994. С. 269.

  9. Алесь Каско : біябібліяграфічны паказальнік / УК «Абласная бібліятэка імя М. Горкага», Аддзел краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі ; склад.: Т. С. Кавенька, І. І. Жэлянгоўская ; пад рэд.: А. М. Мяснянкінай, В. А. Гарбачэўскай. – Брэст : Паліграфіка, 2013. – 130 с.

  10. Валасюк, Л. Нічога больш… І толькі чысты далягляд : [пра А. Каско] // Непрыдуманыя партрэты : мастакі і літаратары, народныя майстры і дойліды Берасцейшчыны / Лявон Валасюк. Брэст, 2014. С. 190.

  11. Алесь Каско // Літаратурная Берасцейшчына : краязнаўчыя нарысы, партрэты, артыкулы / В. Я. Ляшук, Г. М. Снітко. Мінск, 2008. С. 251–252.

  12. Філатаў, А. Г. Не забуду вас, хлопцы : [успаміны аб пісьменніках Берасцейшчыны, у т. л. аб А. Каско] // Страла жыцця : мініяцюры, апавяданні, нар. гумар, аповесці, вершы / Аляксей Філатаў. Брэст, 2007. С. 54–108.

  13. Праневіч, Г. Місія паэта : [пра паэзію А. Каско] / Генадзь Праневіч // Радаводнае дрэва Прыпяці / [рэд.: У. А. Лебедзеў, Г. М. Праневiч, У. А. Сенькавец]. Брэст, 2002. С. 46–53.

  14. Дэбіш, А. Спасцігаю сэнс і шлях : сёння сваё 65-годдзе адзначае вядомы паэт Алесь Каско / Анатоль Дэбіш // Заря. 2016. 10 декабря. С. 7.

  15. Зажэка, Т. Чудзiнскiя сцежкi : [да 65-годдзя А. Каско] / Таццяна Зажэка // Савецкае Палессе. Ганцавiчы, 2016. 10 снежня. С. 4.

  16. Бурдыка, В. Дзівак з Чудзіна, або Чаму шчаслівыя вершаў не пішуць : [пра А. Каско] / Вячаслаў Бурдыка // Народная трыбуна. 2015. 9 кастрычніка (№ 41). С. 11.

  17. Гардзей, В. Лань — рака паэтычная : [аб творчасцi А. Каско] / Вiктар Гардзей // Полымя. 2012. № 2. С. 158–162.

  18. Галубовіч, Л. На вяршыні дзён : штрыхі да творчага партрэта Алеся Каско / Леанід Галубовіч // Дзеяслоў. 2011. № 6. С. 290–295.

  19. Целеш, Л. Шчодры талент : [да 60-годдзя А. Каско] / Лявон Целеш // ЛiМ. 2011. 16 снежня (№ 50). С. 6.

  20. Тураў, У. «Я сумленны ў свёй паэзіі...» : вядомаму паэту Алесю Каско сёння спаўняецца 60 гадоў / У. Тураў // Заря. 2011. 10 декабря. С. 9.

  21. Макасюк, В.«Купалу, Багдановiча — люблю... » : [пра вечарыну, прысвечаную 55-годдзю паэта А. Каско, у Жабінкаўскай раённай бiблiятэцы] / В. Макасюк, М. Плечка // Сельская праўда. Жабiнка, 2007. 13 студзеня. С. 5.

  22. Бензярук, Р. З Ганцавiцкага песеннага краю : Алесю Каско – 55 / Расціслаў Бензярук // Сельская праўда. Жабiнка, 2006. 9 снежня. С. 5.

  23. Мельнiкава, З. «Песняры — ваяры, як няма каму стаць ваярамi... » : паэзiя Алеся Каско, лаўрэата Лiтаратурнай прэмii iмя А. Куляшова / Зоя Мельнiкава // Маладосць. 2003. № 8. С. 131–140.

  24. Сахарчук, В. Алесю Каско – 50 : [прадмова да падборкі вершаў А. Каско] / Васіль Сахарчук // Сельская праўда. Жабінка, 2001. 8 снежня.

  25. Калеснік, У. Паэтаў лёс і воля вольніца : [пра творчасць А. Каско] / Уладзімір Калеснiк // Полымя. 1994. № 12. С. 211–227.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2465 разоў Апошняя змена Чацвер, 09 Ліпень 2020 10:16