Панядзелак, 13 Люты 2017 09:57

23 лютага 2017 г. – 55 гадоў з дня нараджэння Алены Аляксандраўны Ігнацюк (1962), паэтэсы, літаратуразнаўца, культуролага

Алена Аляксандраўна Iгнацюк нарадзiлася 23 лютага 1962 года ў вёсцы Осаўцы Драгiчынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і.

У 1983 годзе Алена Ігнацюк скончыла фiлалагiчны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагiчнага iнстытута iмя А. С. Пушкiна. Працавала настаўнiцай у Белiнскай сярэдняй школе Драгiчынскага раёна, выкладчыкам у Брэсцкiм дзяржаўным унiверсiтэце iмя А. С. Пушкiна. З 1999 па 2004 гады  старшы навуковы супрацоўнiк Нацыянальнага навукова-асветнага цэнтра iмя Ф. Скарыны (Мiнск). Цяпер выкладае культуралогiю i эстэтыку, дацэнт кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін у Палескiм дзяржаўным унiверсiтэце (Пiнск).

 

Даследчыца лiтаратуры, кандыдат фiлалагiчных навук (1999). Дысертацыю Алена Аляксандраўна напiсала на тэму «Колер, прастора i час у сучаснай беларускай паэзii (на прыкладзе творчасцi А. Разанава, Я. Сiпакова, Л. Дранько-Майсюка, Я. Янiшчыц, У. Арлова)». На фактычным матэрыяле паэзii беларускiх аўтараў паглыблена асэнсоўваецца прырода сiнтэтычнай (паэтычна-жывапiснай) вобразнасцi. Упершыню мастацтва слова iнтэрпрэтуецца ў форме выяўленча-жывапiсных малюнкаў, якiя адпавядаюць слоўным карцiнам, што сведчаць аб унiверсальнасцi мастацкай сiстэмы. Устаноўлена, што паэтычна-жывапiсны малюнак здольны набываць шматграннасць зместу, сiмвалiчнасць iншасказальнага гучання, несцi ў сабе глыбокi iдэйна-сэнсавы свет.

Алена Iгнацюк пачынала пiсаць вершы на рускай мове, потым яе вершаваная мова  толькi беларуская. Вершы друкавалiся ў часопiсах «Крынiца», «Бярозка», «Нёман», «Маладосць», «Беларусь», «Дзеяслоў», «Полымя», тыднёвiку «Лiтаратура і мастацтва» i iнш.

Метафарычнасць у адлюстраваннi суiснавання чалавека з прыродай, багаты свет фантазii, мастацкае адчуванне прасторы i часу, грунтоўная эстэтычная насычанасць, фiласофскае заглыбленне ў жыццёвыя калiзii вылучаюць удумную лiрыку Алены Iгнацюк.

А. А. Iгнацюк — сябра Саюза беларускiх пiсьменнiкаў з 2002 года, была прынята па рэкамендацыі Р. Барадуліна, Л. Галубовіча і М. Скоблы. Аўтар кнiг паэзii «Нота Ля» (2000) i «Летаргiя» (2006), «Будзе ўсё наадварот» (2016), шэрагу лiтаратуразнаўчых артыкулаў у часопiсах «Роднае слова», «Мастацтва».

У 2001–2005 гадах Алена Аляксандраўна была заснавальнікам пінскай штотыднёвай газеты для вольнага часу «Правінцыялка» (Провинциалка»). Разам з мужам, Аляксандрам Львовічам Ільіным, кандыдатам фізіка-матэматычным навук, краязнаўцам, напісала шэраг прац па гісторыі культуры Берасцейшчыны, падрыхтавала кнігу «Очерки истории культуры Пинщины (IX – нач. XX вв.)» (2013).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2017 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

Творы i артыкулы А. А. Iгнацюк

  1. Будзе ўсё наадварот : вершы / Алена Ігнацюк. – Мінск : Кнігазбор, 2016. – 95 с. – (Кнігарня пісьменніка ; вып. 79). – Змест: цыклы: Пачатак ; Смак жыцця ; Барочныя жаданні ; Мармеладавае неба ; Слухаць мора ; Чуеце, гракі! ; Я гуляла з сабою ў хованкі ; Будзе ўсё наадварот ; Час-завея.

  2. Нота «Ля» : [вершы, паэмы] / Алена Iгнацюк. – Мiнск : Медысонт, 2000. 134 с.

  3. Летаргiя : вершы / Алена Iгнацюк. Мiнск : Беларускі кнiгазбор, 2006. 91 с.

  4. У Качановічах; І я цяпер... даходжу да Ружан; «Палац барочны ўзняўся ўраз...»; Закалыханне; Вандроўка; Маскарад (абразкі) : [вершы] / Алена Ігнацюк // Жырандоля : літаратурны альманах. Мінск, 2013. № 5. С. 50–54.

  5. Слухаць мора : вершы / Алена Ігнацюк // Дзеяслоў. 2013. № 4. С. 177182.

  6. Лаўлю ў сабе Федру ; Для мяне ты згубіўся… : [вершы] / Алена Ігнацюк // Заря. 2012. 1 марта. С. 18.

  7. Античный снег ; «Ходит жнивень у хаты…» : [стихи] / Алена Игнатюк // Нёман. 2007. № 8. С. 95–96.

  8. Пачатак ; Жыццёвы смак ; Культура : [вершы] / Алена Ігнацюк // Жырандоля : лiтаратурны альманах. Мiнск, 2008. № 1. С. 98–101.

  9. Каляровыя ваўкi ; Трыццаць дзевяць бяроз ; Белiнская сініца ; Аса збіраецца на бале ; Ліпаў цвет ; Адчуванне вясны : паэзія / Алена Ігнацюк // Беларусь. 2004. № 2. С. 41.

  10. На гуслях ветру : паэзiя / Алена Ігнацюк // Дзеяслоў. 2007. № 4 (29). С. 91–93.

  11. Мамул з анімацыйнага кіно ; Смак жыцця ; Суцяжэнне ; «Асіны, елкі…» ; Дар ; Фаны і фанцікі : [вершы] / Алена Ігнацюк // Маладосць. 2008. № 11. С. 61–62.

  12. Мой Пінск ; «Піна вясновая…» ; У стылі сецэсіі : [вершы] / Алена Ігнацюк // Полымя. 2006. № 3. С. 78–79.

  13. Лаўлю у сабе Федру… : [верш] / Алена Ігнацюк // Маладосць. 2007. № 11. С. 59–60.

  14. «Дэлякруа пісаў партрэт…» : [верш] / Алена Ігнацюк // Верш на свабоду. [Б. м.] : Радыё Свабодная Эўропа : Радыё Свабода, 2002. С. 140.

  15. Ильин, А. Л. Очерки истории культуры Пинщины (IX – нач. XX вв.) / А. Л. Ильин, Е. А. Игнатюк. – Пинск : Полесский государственный университет, 2013. – 220 с.

  16. Ильин, А. Л. Библиотека и архив Дятловичского Спасо-Преображенского монастыря / Ильин А. Л., Игнатюк Е. А. // Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследавання : матэрыялы і даклады ІІ Міжнар. навук.-практ. канф., Брэст, 31 мая 3 чэрвеня 2012 г. Брэст, 2013. С. 278294.

  17. Ильин, А. Л. Доктор Сигизмунд Свентицкий —«отец города» Минска : [(1836–1910), уроженец Кобринского повета] / Александр Ильин, Елена Игнатюк // Ісці на святло лабірынтамі даўніх падзей : зборнік памяці Віталя Скалабана. Мінск, 2013. С. 179186.

  18. Жывапіс словам : сінтэз паэзіі і жывапісу : вучэбна-метадычны дапаможнік : [для студэнтаў ВНУ i школьнікаў] / Алена Ігнацюк.Пінск : ПалесДУ, 2011. – 114, [10] с. : іл., каляр. іл.

  19. Ильин, А. Л. Повстанцы Гажичи : [уроженцы Брестского уезда] / Александр Ильин, Елена Игнатюк // Кастусь Каліноўскі і яго эпоха ў дакументах і культурнай традыцыі : матэрыялы VII міжнар. канф. Беларускага Гістарычнага Таварыства, Менск, 25 верасня 2009 г. Мінск, 2011. С. 65–70.

  20. Ильин, А. Л. Судьба библиотеки и архива молодовско-поречских Скирмунтов / А. Л. Ильин, Е. А. Игнатюк // Берасцейскія кнігазборы. Мінск, 2010. С. 168–172.

  21. Ильин, А. Л. Повстанцы Гажичи / Александр Ильин, Елена Игнатюк // Кастусь Каліноўскі і яго эпоха ў дакументах і культурнай традыцыі : матэрыялы VII міжнароднай канферэнцыі Беларускага Гістарычнага Таварыства, Менск, 25 верасня 2009 г. Мінск, 2011. С. 65–70.

  22. Канцэпцыя «асобы» i фантасмагорыя ў «Казках жыцця» Якуба Коласа / Алена Iгнацюк // Каласавiны. Мiнск, 2007. С. 125–129.

  23. Жывапiс словам. Герменеўтычнае iлюстраванне тэкстаў Алеся Разанава. Эмацыйная iнтуiцыя творцы, выяўленая праз рэчавыя нефiгуральныя знакi / Алена Iгнацюк // Роднае слова. 2004. № 4. С. 84–86 ; № 12. С. 56–59.

  24. Анёлы, якiя пакiдаюць горад, альбо Не зусiм адвольныя фантазii мастачкi Насцi Фяцiсавай пра гiстарычны Брэст / Алена Iгнацюк // Краязнаўчая газета. 2004. Студзень (№ 1/2). С. 12.

  25. Асветнiцкiя традыцыi Францыска Скарыны i сучаснасць : праграма факультатыўнага курса для вучняў старшых класаў / Алена Ігнацюк // Роднае слова. 2001. № 9. С. 65–73.

  26. Паэзія, сінтэзаванае кіно : кінематаграфічныя вобразнасці Якуба Коласа / Алена Ігнацюк // Мастацтва. 2000. № 3. С. 46–48.

  27. Колер, прастора i час у сучаснай беларускай паэзii (на прыкладзе творчасцi А. Разанава, Я. Сiпакова, Л. Дранько-Майсюка, Я. Янiшчыц, У. Арлова) : аўтарэферат дысертацыi… кандыдата фiлалагiчных навук / А. А. Iгнацюк ; Брэсцкi дзяржаўны унiверсiтэт. – Брэст, 1999. – 22 с.

  28. Колер, прастора і час у сучаснай беларускай паэзіі: (на прыкладзе творчасці А. Разанава, Я. Сіпакова, Л. Дранько-Майсюка, Я. Янішчыц, У. Арлова) : дысертацыя… кандыдата філалагічных навук : 10.00.00 : 20.05.1999 : 27.10.1999 / А. А. Iгнацюк ; БрДУ. – Брэст, 1999. – 89 с.

  29. Стыль «дэкору», або Узорыстыя «дываны» ў паэзii Яўгенii Янiшчыц / Алена Iгнацюк // Мастацтва. 1998. № 3. С. 68–70.

  30. Ген гармонii : Уладзiмiр Калеснiк — фатограф-пейзажыст / Алена Iгнацюк // Мастацтва. 1998. № 11. С. 51–55.

  31. Вершаваны нацюрморт : [пра паэзію Л. Дранько-Майсюка] / Алена Ігнацюк // Мастацва. 1997. № 6. С. 73–76.

  32. Беларуская літаратура : падручнік для 10-га кл. / Г. С. Гарадко, А. А. Ігнацюк [і інш.] ; пад рэд. В. Я. Ляшук. – Мінск : Рэдакцыя часопіса «Крыніца», 1997. – 607 с.

 

Аб жыццii творчасцi А. А. Iгнацюк

 

  1. Алена Iгнацюк // Лiтаратурная карта Берасцейшчыны / уклад. А. Крэйдзiч. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2008. С. 192–193. – Са зместу: Асавенія : [верш] / Алена Ігнацюк.

  2. Рунь : новыя выданні на кніжных паліцах «Дзеяслова» : [у т. л. кароткая рэцэнзія на кнігу А. Ігнацюк «Будзе ўсё наадварот»] // Дзеяслоў. 2016. № 4. С. 295296.

  3. Гришковец, В. История культуры Пинщины : [о презентации книги А. Ильина и Е. Игнатюк «Очерки истории культуры Пинщины (IХ нач. ХХ веков)» в Пинской районной библиотеке им. Е. Янищиц] / Валерий Гришковец // Заря. 2014. 27 ноября. С. 13.

  4. Якавенка, Н. Эстэтычная дыстанцыя : [пра зборнік А. Iгнацюк «Летаргiя»] / Наталля Якавенка // ЛiМ. 2006. 15 верасня (№ 37). С. 7.

  5. Гришковец, В. «Нота Ля» для родного края : [к 50-летию поэта Алены Игнатюк] / Валерий Гришковец // Пiнскi веснiк. 2012. 24 лютага. С. 12 ; Заря. 2012. 1 марта. С. 18.

  6. Фiлатаў, А. Каласы палескага паэтычнага поля : [да 55-годдзя пiсьменнiка М. Сянкевiча i 50-годдзя паэтэсы А. Iгнацюк] / Аляксей Фiлатаў // Брестский курьер. 2012. 17 февраля (№ 8). С. 11.

  7. Гришковец, В.«I паляшучка з Пiнска — я…» : [о книге стихов Елены Игнатюк «Летаргiя»] / Валерий Гришковец // Пiнскi веснiк. 2007. 7 сакавіка. С. 4.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1755 разоў Апошняя змена Аўторак, 20 Красавік 2021 10:53